ФБР вернецца да справы электроннай пошты Гілары Клінтан


Г'юма Абэдзін і Гілары Клінтан. Фота: Doug Mills для New York Times

Федэральнае бюро расследаванняў аднавіла расследаванне з нагоды выкарыстанні былым дзяржсакратаром Гілары Клінтан асабістага сервера для электроннай пошты, у тым ліку для перадачы сакрэтных дадзеных, пасля праверкі дэвайсаў яе найбліжэйшага асабістага дарадцы – Г’юмы Абэдзін.

«New York Times» са спасылкай на кіраўніка ФБР Джэймза Комі піша, што пакуль невядома колькі часу спатрэбіцца для расследавання гэтай справы.

Гілары Клінтан займала пасаду дзяржаўнага сакратара ЗША з 2008-га да 2013-га года. Цяпер яна балатуецца ў прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі, і мае больш шанцаў на перамогу, чымся яе супернік – рэспубліканец Дональд Трамп.

ДД

Глядзі таксама
Каментары