Бухгалтэрыя армянскага «электрамайдану» і кароткая гісторыя васальнай залежнасці Ерэвану ад расейскага энергетычнага манапаліста.
Восьмы дзень камеры армянскага тэлебачання 1in.am вядуць трансляцыю мірнага пратэсту ў Ерэване. Па стане на 26 чэрвеня хваля народнага гневу ахапіла 5 гарадоў Арменіі.
Акцыю праціўнікаў павышэння коштаў на электраэнергію ўжо называюць «электрамайданам» па аналогіі з украінскім «еўрамайданам». Пасля няўдалай спробы разагнаць пратэстоўцаў армянскі ўрад вырашыў пайсці на перамовы з расейскім пастаўшчыком электраэнергіі – «Интер РАО ЕЭС». Дамовіцца не атрымалася.
Расея ледзь спраўляецца з коштамі на ўтрыманне Крыму і ваеннай кампаніі на Данбасе. Цяпер Крамлю і тым больш лаяльным рэжыму акцыянерным таварыствам не па кішэні датацыйная палітыка.
[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]
Гэта выдатна разумее армянскі прэм’ер Авік Абрагамян, які параіўшыся з прэзідэнтам Арменіі, пагадзіўся кампенсаваць павышэнне коштаў на электрычнасць для «малазабяспечаных слаёў насельніцтва». Пратэстоўцам пакуль гэтага недастаткова і бестэрміновая акцыя працягваецца.
Тым часам некаторыя расейскія палітычныя дзеячы ўжо пужаюць Арменію вайною.
Армения. Волнения. Цены подняли на 17% , а в Киеве после победы Майдана, уже цены подняли 2 раза на 170%. Точно подсчита…
Posted by Sergey Markov on Tuesday, June 23, 2015
«Нараджаецца армянская грамадзянская супольнасць», гэтак у сваім «Facebook’у» каментуе #ElectricYerevan амерыканскі рок-музыкант армянскага паходжання з сусветнавядомага гурту «System of a Down» Сжрж Тан’кян.
It seems like the brutal police crackdown with water cannons and beating up people including journalists has predictably…
Posted by Serj Tankian on Tuesday, June 23, 2015
[vc_single_image image=”3″ img_size=”large”]
Кошты на электраэнергію ў Арменіі ў 1.5-2 разы вышэйшыя чымся ў той жа Украіне. Пры гэтым сярэдняя па краіне пенсія складае каля $ 100. На фоне высокага безпрацоўя $ 200 – добры заробак (паводле афіцыйнай статыстыкі каля $ 360), адзначыў ерэванскі карэспандэнт ВГТРК Армэн Ванэцгян у эфіры «Вести ФМ». Штомесяц сярэднестатыстычны армянін аддае за электрычнасць да 15% месячнага бюджэту. «Электрамайдан» лічыць, рахункі за электрычнасць неапраўдана высокімі. Варта адзначыць, што ў 2015 г. тарыфы ў Беларусі выраслі 14,5%. У Арменіі рост ставак складзе 16%.
[vc_single_image image=”5″ img_size=”large”]
Пасля развалу СССР Арменія і Азербайджан распачалі вайну за Нагорны Карабах. Тады Ерэван перамог, але для краіны гэта было, як пісаў Ўінстан Чэрчыл, адначасова «трыумфам і падзеннем» – Азербайджан закрыў сваю мяжу і адрэзаў Арменію ад Расеі.
Краіна аказалася ў транспартавай і энергетычнай ізаляцыі, а пазней трапіла ў васальную залежнасць ад расейскіх энергаманапалістаў. Энергетычны сектар Арменіі належыць кампаніі-філіялу акцыянернага таварыства «Интер РАО ЕЭС». Дарэчы, у Раду дырэктараў гэтай кампаніі ўваходзіць Ігар Сечын (намеснік кіраўніка расейскага ўраду).
Апошнім часам армянскі ўрад задумваецца над «нацыяналізацыяй» расейскіх актываў (грошай на гэта ў дзяржаўным бюджэце пакуль няма) і робіць стаўку на развіццё атамнай энергетыкі.
[vc_single_image image=”7″ img_size=”large”]
Паводле нефармальных кіраўнікоў Электрамайдану руху «Не рабунку!», улады і кіраўніцтва энергетычнай галіны краіны апраўдваюць трэцяе за 2 гады павышэнне тарыфаў на электрычнасць засухай і рамонтам адзінага дзейнага энергаблоку Армянскай АЭС, а таксама падзеннем курсу нацыянальнай валюты.
Фота: facebook.com/mirzoyanpage/
Юрась Высоцкі, belsat.eu