За імпічмент Дыўмы Русэф прагаласавалі 55 парламентароў, 22 выказаліся супраць. Кіраўніца Бразіліі пачала вывозіць рэчы з палацу прэзідэнта, не дачакаўшыся вынікаў галасавання.
Яе абавязкі будзе выконваць віцэ-прэзідэнт Міхель Тэмер.
Русэф паўстане перад судом. Паліцыя будзе расследаваць датычнасць прэзідэнта да карупцыйнага скандалу ў энергетычнай кампаніяй Petrobras, шкода ад якога перавышае 5 мільярдаў долараў. Адзін з галоўных падазраваных – былы прэзідэнт краіны Луіс да Сілва, якога Русэф у сакавіку 2016 года вырашыла ўвесці ў склад урада. Саму Русэф абвінавачваюць у тым, што яна хавала дэфіцыт бюджэту.
ДР, belsat.eu