«Білі бітамі і вывозілі на могілкі». У Мар’інай Горцы будуць судзіць рэкеціраў


У судзе Пухавіцкага раёну (Марʼіна Горка) 12 студзеня адбудзецца адкрытае судовае разбіральніцтва па крымінальнай справе ў дачыненні да рэкеціраў, якія вымагалі грошы з мясцовых прадпрымальнікаў.

Пра справу распавялі ў Менскім абласным судзе.

На лаве падсудных апынуцца чатыры асобы. Трое з іх абвінавачваюцца ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч.2 арт.384 (прымус да выканання абавязацельстваў), ч.2 арт.182 (падрыхтоўка да выкрадання чалавека) Крымінальнага кодэксу Беларусі.

Чацвёртага абвінавачанага будуць судзіць за злачынствы, прадугледжаныя ч.2 арт.424 (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі), ч.2 арт.426 (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў, учыненае з іншай асабістай зацікаўленасці).

Вядома некалькі фактаў супрацьзаконных дзеянняў абвінавачаных. У прыватнасці, адзін з пацярпелых перадаў ім $ 22 тыс. пасля таго, як яго прывезлі на могілкі і прымусілі капаць сабе магілу. Іншага пацярпелага жорстка збілі бітамі ў цэнтры гораду.

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары