Мянчук месяц начаваў у машыне, каб злавіць бабулю, якая драпала ягонае аўто


За паўгода жыхару сталіцы 20 разоў падрапалі машыну, якую ён паркаваў побач са сваім домам.

Паводле кіроўцы, аўтамабіль не перашкаджаў пешаходам. Мужчына звяртаўся да супрацоўнікаў міліцыі, але тыя не змаглі знайсці зламысніка.[/vc_column_text][vc_single_image image=”399513″ img_size=”large”][vc_column_text]У выніку ўладальнік аўтамабіля вырашыў дзейнічаць самастойна і амаль кожны дзень цягам месяца начаваў у спальным мяшку ў машыне.

Зламыснікам апынулася пажылая мясцовая жыхарка, якая не змагла растлумачыць, навошта яна драпала аўто.

«Вы мяне злавілі. Давайце «па-харошаму». Я толькі цяпер гэта зрабіла, а астатнія разы не я. Калі ласка, мужчына», – кажа пажылая жанчына.

Уладальнік аўтамабіля мае намер звярнуцца ў суд з патрабаваннем пакрыць маральную і матэрыяльную шкоду.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў