Разборкі па-магілёўску: 10 рублёў доўгу прывялі да панажоўшчыны


Параненыя 3 асобы. Інцыдэнт здарыўся 6 студзеня, паведамляе ўпраўленне СК па Магілёўскай вобласці.

Малады чалавек нагадаў знаёмай пра доўг у 10 рублёў. Дзяўчына спужалася і паведаміла пра прыкрую сітуацыю іншаму знаёмаму. Той пастанавіў вырашыць справу рашуча. Разам з сябрам і нажом ён выправіўся разбірацца з пазычальнікам.

Хлопцы сустрэліся ўначы на вуліцы Чалюскінцаў у Магілёве. Разам з крэдыторам прыйшлі яшчэ 5 чалавек. Трое атрымалі колата-рэзаныя раны, у тым пазычальнік. Двух шпіталізавалі ў цяжкім стане, яшчэ аднаму (крэдытору) дапамаглі на месцы.

За наўмыснае прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў нападніку з нажом пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі.

ДР belsat.eu 

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары