«Беларуская міліцыя бароніць сябе і ўладу»: менчукі пра праваахоўнікаў


Відэа: што думаюць менчукі пра міліцыю

Кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў Ігар Шуневіч заявіў, што нашую краіну нельга назваць «паліцэйскай дзяржавай». Паводле яго, на 100 тысяч грамадзянаў у Беларусі прыходзіцца 405 прадстаўнікоў міліцыі. Гэта, падкрэсліў Шуневіч, супастаўляльна з еўрапейскімі краінамі. Ён таксама дадаў, што ў ведамстве распрацаваны план аптымізацыі колькасці супрацоўнікаў і іх колькасць будзе скарачацца.

Мы распыталі мінакоў, каго ж, на іх думку, бароняць беларускія праваахоўнікі.

«У майго мужа толькі нядаўна скончылася разбіральніцтва наконт таго, што яго незаконна затрымала ДАІ, таму дакладна ведаю, што маю сямʼю супрацоўнікі міліцыі не абараняюць», – кажа маладая жанчына.

«Яны абараняюць сваіх, і нешта хаваюць. Але праз тое, што інфармацыя ў сацсетках распаўсюджваецца, утаіць нічога немагчыма. Таму калі яны трапляюць, то па поўнай праграме», – выказваецца мужчына.

«Яны ніколі не абаранялі народ, заўсёды было негатыўнае стаўленне да іх», – мяркуе яшчэ адзін мянчук.

«Вядома, абараняюць уладу», – гаворыць малады чалавек.

Больш адказаў у відэа.

У інтэрнэце цяпер збіраюць подпісы за адстаўку кіраўніка МУС. За адхіленне яго ад пасады ўжо прагаласавалі больш за 4 тысячы беларусаў. У сваім звароце стваральнікі петыцыі апісваюць больш за дзясятак гісторыяў, у якіх менавіта міліцыянты былі датычныя да абразаў, калецтва ды нават смерці грамадзянаў. Пры гэтым усе гісторыі адбыліся сёлета.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў