Аляксандр Лукашэнка і Рэджэп Эрдаган урачыста адкрылі Саборную мячэць у Менску (Фота)

video

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган урачыста перарэзалі сімвалічныя стужкі, адкрываючы Саборную мячэць у Менску.

У цырымоніі ўрачыстага адкрыцця мячэці таксама прынялі ўдзел кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, кіраўнікі і прадстаўнікі рэлігійных і нацыянальна-культурных грамадскіх абʼяднанняў, пасольстваў, замежныя госці і вернікі.

000019_c9ada251fa1d38a743258068003c061b_983981
000019_c9ada251fa1d38a743258068003c061b_157019

Кіраўнікі дзяржаў азнаёміліся з добраўпарадкаваннем рэлігійнага збудавання, а таксама пакінулі запісы ў Кнізе пачэсных гасцей Саборнай мячэці Менску.

«Спакон веку Беларусь славіцца традыцыямі верацярпімасці і ўзаемнай павагі паміж людзьмі розных канфесіяў. На тэрыторыі нашай краіны бесперашкодна будаваліся мячэці, дзе кожны мусульманін мог знайсці месца для сустрэчы з Богам, – гаворыцца ў запісе Аляксандра Лукашэнкі. – Саборная мячэць у Менску стане сімвалам міжканфесійнай згоды, месцам малітвы для жыхароў і гасцей сталіцы, якія вызнаюць іслам».

000019_c9ada251fa1d38a743258068003c061b_170465

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган зрабіў намаз у Саборнай мячэці ў Менск. Пятнічная малітва (джума-намаз) – абавязковая калектыўная малітва мусульманаў. Яна робіцца ў час паўдзённай малітвы ў мячэцях. Ажыццяўленне джума-намазу прадпісана ў Каране.

000019_c9ada251fa1d38a743258068003c061b_700469

Будаўніцтва Саборнай мячэці пачалося ў лютым 2004 года і завяршылася ў чэрвені 2016 года. Першапачаткова работы фінансаваліся Лігай ісламскага свету, потым турэцкім бокам. У малітоўнай зале мячэці можа адначасова знаходзіцца больш як 1,5 тыс. вернікаў. Пад ёй размешчана зала для прэс-канферэнцый і адукацыйных праграм. Тут будзе праходзіць чытанне лекцыяў, вернікі змогуць паглядзець адукацыйныя фільмы. Зала разлічана на 250 месцаў для сядзення.

МЯ, паводле belta.by

Глядзі таксама
Каментары