«Рэлігія міралюбнасці. Іслам»: Мусульмане даводзяць, што яны не чужынцы ў Беларусі


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0MjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGVVhMbVNDYldwUzglMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Іслам мае ў Беларусі шматвяковыя традыцыі, а не зʼявіўся пару гадоў таму, калі ў нашую краіну прыехалі студэнты-арабы, сцвярджаюць творцы дакументальнага фільму «Рэлігія міралюбнасці. Іслам», які паказаў «Белсат».

Мусульмане ў Вялікім княстве Літоўскім

У часы, калі медыі палохаюць ісламскімі тэрарыстамі ды страшаць джыхадам, і ў Беларусі чуюцца галасы, што іслам – гэта рэлігія, ніяк не звязаная з беларускай гісторыяй. Насамрэч іслам зʼявіўся ў Беларусі нашмат раней за антыісламскія настроі. Яшчэ Вялікія князі Літоўскія ў XIV-XV стагоддзях запрашалі татараў-мусульманаў з Залатой Арды і Крыму на вайсковую службу. Ужо ў 1319 годзе татары складалі перадавы атрад войска князя Гедзіміна ў бітве з тэўтонамі. Князь Вітаўт гасцінна прыняў у ВКЛ збеглага з Залатой Арды хана Тахтамыша з дружынаю. Татары, якіх князь Вітаўт шчодра надзяліў зямлёю, вельмі шанавалі гэтага ўладара ВКЛ, а ў адным з дакументаў нават параўналі яго з «халіфам» – найвышэйшым мусульманскім валадаром, які меў як духоўную, гэтак і свецкую ўладу.

З цягам часу татары ўсё больш беларусізаваліся, забывалі сваю мову, пераходзячы на беларускую, але яны ўсцяж трымаліся сваёй рэлігіі. Нават свае кнігі – Кітабы – татары ВКЛ пісалі арабскай вяззю на беларускай мове. Акрамя Кітабаў з рэлігійным зместам, мусульмане Вялікага княства мелі таксама кнігі на штодзённыя тэмы – ад парадаў, калі засейваць палі, да народных прыкметаў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”118192″ img_size=”large”][vc_column_text]Рэжысёр Франсуа Кандэ. Кадр з фільму «Рэлігія міралюбнасці. Іслам»
[/vc_column_text][vc_column_text]

Нарадзіўся ў Маскве, жыў у Беларусі, іслам прыняў у Бахрэйне

Не толькі пра гісторыю, але і пра сучаснае жыццё беларускіх мусульманаў распавядае дакументальны фільм «Рэлігія міралюбнасці. Іслам», зняты маладым рэжысёрам Франсуа Кандэ ды паказаны на «Белсаце». Спадар Франсуа нарадзіўся ў Маскве, але ў 10- гадовым узросце пасля разводу бацькоў пераехаў разам з маці ў Беларусь, дзе пражыў больш за 20 гадоў. «Рэлігія міралюбнасці. Іслам» сталася ягоным першым дакументальным фільмам, дагэтуль ён займаўся толькі камерцыйным відэа, але адзначае, што вельмі запаліўся да дакументалістыкі і ўжо мае некалькі ідэяў для наступных праектаў.

«Чаму менавіта я зацікавіўся ісламам? Справа ў тым, што мой бацька – мусульманін. Ён паходзіць з Гвінеі ў Заходняй Афрыцы. Таму да ісламу ў мяне заўсёды было адмысловае стаўленне, гэтая рэлігія мяне заўсёды цікавіла. У дзяцінстве я вывучыў мае першыя ісламскія малітвы. Праўда, калі мае бацькі разʼехаліся і пры мне не было таты, то я перастаў паглыбляць свае веды пра іслам», – заўважыў рэжысёр.[/vc_column_text][vc_single_image image=”117929″ img_size=”large”][vc_column_text]Здымачная група і імам у Ашмянах Зміцер Радкевіч[/vc_column_text][vc_column_text]У юнацтве спадар Франсуа жыў у Глыбокім, дзе сярод знаёмых меў як праваслаўных, гэтак і каталікоў. Шукаючы Бога, юнак наведваў царкву ды касцёл, адзін час задумваўся, каб перайсці ў праваслаўе, а потым захапіўся каталіцтвам, але ўвесь час, як адзначае, яму нечага не хапала.

У 2013 годзе сябры-мусульмане запрасілі яго паехаць у госці да суфійскага брацтва ў Конію – горад у горнай частцы Турэччыны. «Тады я зноў адкрыў для сябе іслам. Спачатку мне было вельмі некамфортна, бо я прысутнічаў на малітве, калі людзі выконвалі намаз, а я ўвогуле не ведаў, пра што яны гавораць. У мяне быў нават невялікі шок. Пасля гэтага я пастанавіў вывучыць іслам, каб зразумець: маё гэта ці не маё», – распавёў дакументаліст.

Вывучэнне мусульманскай літаратуры заняло ў спадара Франсуа каля двух гадоў. У 2015 годзе ён паляцеў адведаць сваю жонку ў Бахрэйн, якая тады там часова працавала, ды прыняў іслам у адной з найбольшых мячэцяў свету – Аль-Фатэг.

Калі вярнуўся ў Менск, то пачаў шукаць месца, дзе, як чуў, мела быць мячэць. Яшчэ недабудаваная святыня вельмі ўразіла яго сваёй веліччу. З гэтай пары спадар Франсуа далучыўся да мусульманскай супольнасці Менску. Спачатку ён не мог прызвычаіцца, бо шмат людзей у мячэці размаўляла па-арабску, але з часам займеў сваё кола зносінаў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”117945″ img_size=”large”][vc_column_text]Менск. Мусульманская сямʼя Амара Альшафі і Вольгі Кулініч[/vc_column_text][vc_column_text]

Фільм пра іслам як адказ крытыкам

Фільм «Рэлігія міралюбнасці. Іслам» паўстаў як адказ тым жыхарам беларускай сталіцы, якія былі незадаволеныя будаўніцтвам мячэці. «Мы хацелі паказаць, што іслам не зʼявіўся ў Беларусі некалькі гадоў таму, калі прыехалі студэнты з арабскіх краінаў, – адзначыў малады рэжысёр. – Мы імкнуліся падаць, што іслам мае шматвяковую гісторыю на беларускіх землях, а мячэць у Менску – усяго толькі ўзноўленая святыня, якая існавала шмат гадоў таму. Калі я адкрыў для сябе іслам, то першае, пра што я даведаўся – гэта тое, што ў Менску на месцы гасцініцы «Юбілейнай» раней была мячэць. Татарская слабада была ў самым цэнтры Менску, там, дзе цяпер – Няміга. І ўжо адзіны гэты факт мяне неверагодна зацікавіў ды заінтрыгаваў… Я ўбачыў, што мала хто пра гэта ведае. І мне падалося, што калі людзі даведаюцца пра мячэць у цэнтры Менску ў былыя гады, то яны аслупянеюць», – адзначыў рэжысёр.

Здымачная група наведала Клецк, Ашмяны, Іўе, Маладзечна, Смілавічы, Асмолава, Наваградак, Даўбучкі пад Смаргонню ды іншыя месцы. Рэжысёр прызнаўся, што дагэтуль нават не ведаў, як шмат у Беларусі мячэцяў ды мізараў, якіх некалі было яшчэ больш.

Вялікая частка мусульманскай спадчыны ў Беларусі незваротна страчана, але дакументалісты імкнуліся ўключыць у фільм тое, што яшчэ не знікла, – успаміны, здымкі, архіўныя матэрыялы. Праз фільм можна прасачыць і моўную трансфармацыю ў беларускім ісламе. Яшчэ пасля ІІ сусветнай вайны татары-мусульмане ў Менску былі беларускамоўнымі, падаюць творцы «Рэлігіі міралюбнасці». Цяпер жа сітуацыя істотна змянілася. «Ва ўсіх абшчынах, дзе мы былі, мусульмане размаўлялі з намі па-расейску або, у лепшым выпадку, на трасянцы. Я на ўласныя вочы бачыў старыя Кітабы, напісаныя па-беларуску, але ім вельмі шмат гадоў. Прынамсі з намі ўсе размаўлялі па-расейску», – адзначыў Франсуа Кандэ.[/vc_column_text][vc_single_image image=”117949″ img_size=”large”][vc_column_text]Муфтый Мусульманскага рэлігійнага абʼяднання Беларусі Абу-Бекір Шабановіч дае інтэрвʼю[/vc_column_text][vc_column_text]

Самае моцнае ўражанне і адметнасць ісламу ў Беларусі

Найбольшае ўражанне на яго зрабіла мусульманская супольнасць у Клецку, дзе ўсім вернікам ужо больш за 70 гадоў. «Гэта было вельмі кранальна. Там спатыкаліся людзі, якім цяжка ўжо рухацца, але яны ўсцяж збіраюцца разам, гартаюць старыя альбомы, узгадваюць, як супольна адзначалі раней святы. Яны жывуць успамінамі. Мяне гэта надзвычай моцна зачапіла», – распавёў дакументаліст.

Спадар Франсуа дадае, што паказаў у фільме асаблівасць ісламу ў Беларусі – вялікую міралюбнасць, праявай чаго ёсць, да прыкладу, супольныя малітвы шыітаў і сунітаў у менскай мячэці. «Звычайна, суніты з шыітамі не вельмі ўжываюцца. У суніцкіх краінах няма шыітаў і наадварот. Калі ў Саудаўскай Аравіі пакаралі смерцю багаслова-шыіта, то шыіцкі Іран разарваў усе адносіны з Саудаўскай Аравіяй, Бахрэйнам і Катарам. Гэта яскравы паказальнік. У нас гэтыя людзі моляцца разам, камунікуюць», – звярнуў увагу спадар Франсуа.

Паводле рэжысёра, супольныя мячэці для сунітаў і шыітаў ёсць толькі ў некалькіх месцах на зямлі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”117941″ img_size=”large”][vc_column_text]Іўе. Якуб Мустафовіч (злева) і старэйшына татарскай абшчыны Іван Шабановіч чытаюць старадаўнія кітабы[/vc_column_text][vc_column_text]

Мусульмане – частка беларускага грамадства

«У мячэці не прапагандуецца аддзяленне ад беларускага грамадства. Наадварот, на адным з казанняў імам падкрэсліў, што мы – твар ісламу ў Беларусі. Тое, як мы сябе паводзім, нават як паркуем машыны – сведчыць пра нас. Людзі могуць сказаць, вось, маўляў, гэта мусульмане, прыезджыя. Наша задача – рабіць так, каб людзі бачылі ў нас пазітыўны прыклад. Мы не толькі міралюбныя, але сваім прыкладам хочам адбяліць іслам, пра які людзі мяркуюць на падставе дзейнасці «Ісламскай дзяржавы» ды іншых тэрарыстычных груповак», – адзначыў спадар Франсуа.

Падчас працы над стужкаю ў свеце была іншая сітуацыя – пра мусульманаў гаварылі толькі ў сувяззю з атакаю на рэдакцыю тыднёвіка «Charlie Hebdo» ў Парыжы, заўважыў дакументаліст. Цяпер жа ўся Еўропа гаворыць пра наплыў мігрантаў з мусульманскіх краінаў ды тэрарыстычныя атакі. «Узніклі новыя тэмы для роздумаў. Хутчэй за ўсё новы фільм, за які вазьмуся, будзе адказваць на гэтыя выклікі», – падсумаваў спадар Франсуа.

Віктар Шукеловіч, belsat.eu. Фота – Яўген Шчарбакоў

Стужка навінаў