З 1 студзеня ў Беларусі падвышаюць базавую велічыню адразу на 5 рублёў


У Беларусі з 1 студзеня 2023 года базавая велічыня павялічыцца з 32 рублей да 37 рублёў, згодна з пастановай Саўміна. Раней улады паднімалі яе не больш як на тры рублі, а з наступнага года яе падымуць адразу на 5 рублёў.

Фота: Белсат

У апошні раз базавую велічыню падвышалі ў пачатку мінулага года – з 29 да 32 рублёў.

Павелічэнне базавай велічыні ўплывае як на некаторыя сацыяльныя выплаты, напрыклад стыпендыі, так і на штрафы.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў