У Святланы Алексіевіч юбілей – 75 гадоў


31 траўня спаўняецца 75 гадоў пісьменніцы, нобэлеўскай лаўрэатцы ў галіне літаратуры Святлане Алексіевіч.

Светлана Алексиевич, писательница, литературный фестиваль, Вильнюс, Литва
Пісьменніца Святлана Алексіевіч на сустрэчы з чытачамі на літаратурным фестывалі «Open Books» у Вільні, Літва. 24 верасня 2022 года.
Фота: Белсат

Свой юбілей Святлана Алексіевіч адзначае за мяжою, у Нямеччыне. Пісьменніца выехала з Беларусі ў 2020 годзе і цяпер жыве ў Берліне, дзе працуе над новымі кнігамі.

У 2015 годзе Святлана Алексіевіч атрымала Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры з фармулёўкай «за шматгалосую творчасць – помнік пакутам і мужнасці ў наш час».

Гісторыі
Топ найвядомейшых беларускіх жанчын
2023.03.08 18:54

Алексіевіч зрабілася вядомай дзякуючы сваім творам у жанры нон-фікшн пра самыя вострыя праблемы часу позняга СССР – памяць пра Другую сусветную вайну, вайна ў Афганістане, чарнобыльская катастрофа, спадчына камунізму (кнігі «У вайны не жаночы твар», «Цынкавыя хлопчыкі», «Чарнобыльская малітва», «Час сэканд-хэнд»).

У 2020 годзе Святлана Алексіевіч актыўна падтрымлівала беларускую рэвалюцыю, далучылася да Каардынацыйнай рады. Пісьменніца была вымушаная пакінуць Беларусь праз палітычны пераслед.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў