Што глядзець у навагодні вечар? Маем адказ – толькі найлепшае!


Правесці стары год і сустрэць новы ў коле сяброў, улюбёных вядоўцаў і музыкаў. Што можа быць лепш? Хіба што нічога. Таму давайце так і зробім!

Развітанне з мінулым годам – час падсумаванняў. Акурат а 20:00 зробім гэта ў праграме «Тыдзень» з Ігарам Кулеем.

А 21:00 Сяргей Пеляса апавядзе пра міжнародныя падзеі гэтага насычанага года ў праграме «ПраСвет».

А 21:45 «Мова нанова» таксама будзе, можна сказаць, у міжнародным фармаце. Што дадае беларусам прывабнасці ў вачах украінак? Вядома ж, беларуская мова! Гэтак мяркуе Валерыя, жонка Ігара Сігова. Але ці заўсёды муж-беларус і жонка-ўкраінка разумеюць адно аднаго? Глядзіце ў навагодняй размове з Валерыяй ды Ігарам.

Валерыя ды Ігар Сіговы і Віктар Шукеловіч. Кадр з навагодняга выдання праграмы «Мова нанова» / «Белсат»

Пасля, а 22:00, вас чакаюць улюбёныя героі «Жэстачайшага мульта».

І ўжо а 22:30 мы распачынаем святочны навагодні марафон. Гэта гісторыя пра калегаў і сяброў, якія разам ствараюць блізкую і поўную даверу супольнасць. Пра важнасць праведзеных разам хвіляў, асабліва ў святы, пра дапамогу, салідарнасць, адзінства, людскія сувязі і нутраное цяпло, што сагравае ў самыя змрочныя і цяжкія часіны. Усё раскажа і пакажа наш непаўторны вядоўца Віктар Шукеловіч, які да таго ж правядзе вас па закуліссі белсатаўскіх праграмаў. У гэты вечар з вамі будуць найлепшыя вядоўцы і найлепшыя музыкі.

А 23:50 паслухаем зварот Святланы Ціханоўскай да беларусаў, а ў першыя хвіліны новага года працягнем наш святочны марафон. Што далей? Аж да раніцы – музыка і канцэрты!

Тэлеканал «Белсат» зычыць вам шчаслівага Новага года! Застаемся разам!

Глядзець нас можна праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4») у эфіры, онлайн, на YouTube, а таксама ў дадатку «Belsat Smart» для мабільных тэлефонаў (iOS і Android) і смарт-тэлевізараў.

Стужка навінаў