Аб’яднаны пераходны кабінет распачне стварэнне беларускага нацыянальнага ўніверсітэту


Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета вызначылася з прыярытэтамі на 2024 год – пра іх распавяла кіраўніца прадстаўніцтва Аліна Коўшык.

Фота мае ілюстратыўны характар. Крыніца: capcitytradetech.com

На першым месцы ў спісе мэтаў на наступны год – пачатак стварэння беларускага нацыянальнага ўніверсітэту. Акрамя таго, запланаванае ўзмацненне галіны беларускіх навуковых даследаванняў у міжнароднай акадэмічнай прасторы.

Увага будзе надавацца і школьнай адукацыі праз пашырэнне сеткі беларускіх школах, створанай у 2023 годзе.

Будзе працягнутая падтрымка незалежнай беларускай культуры ў рамках правядзення году нацыянальных традыцыяў.

«У 2024 годзе нас чакае шэраг важных публічных падзеяў, канферэнцыяў, замежных візітаў. Гэтая і іншая нашая праца робіцца дзеля таго, каб мы ў будучым маглі вярнуцца ў вольную, дэмакратычную Беларусь і перанесці ў яе ўсе створаныя ў выгнанні інстытуцыі: Інстытут беларускай кнігі, Беларускі інстытут публічнай гісторыі і іншыя. Мы ствараем супольную прастору вольнай культуры і адукацыі – і Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Кабінета адкрытае да Вашых прапаноў», – пракаментавала планы на будучыню Аліна Коўшык.

Інтэрв’ю
«Чаму б не ўвесці ў сям’і гадзіну роднай мовы?» Аліна Коўшык – пра захаванне беларускасці за мяжой і на радзіме
2023.10.12 12:02

Сярод найважнейшых дасягненняў за бягучы год прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні вылучае:

  • распрацоўку, прэзентацыю і абмеркаванне стратэгіі і канцэпцыі нацыянальнага адраджэння і развіцця;
  • стварэнне сеткі суботніх школак для дзяцей беларусаў замежжа;
  • стварэнне і прэзентацыя новай інтэрактыўнай карты беларускіх гісторыка-культурных мясцін kultmapka.me;
  • правядзенне беларускага форуму інфармацыйнай устойлівасці.
Hавiны
Ціханоўская заклікала стварыць стыпендыі для беларусаў у Ейлаўскім універсітэце
2023.12.05 11:48

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў