Праект «Вулічная медыцына», валанцёры якога аказвалі дапамогу бяздомным, заявіў пра спыненне сваёй дзейнасці.
Пра гэта паведамляецца ў Instagram ініцыятывы:
«Мы прынялі такое рашэнне, таму што нам усё складаней у бягучых умовах рабіць тое, што звычайна робяць НКА і дабрачынныя ініцыятывы:
– Легальна весці дзейнасць;
– Расказваць пра сваю місію і каштоўнасці;
– Дзяліцца гісторыямі валанцёраў і пацыентаў;
– Прыцягваць сродкі і донараў.
А таксама гарантаваць бяспеку нашых валанцёраў».
Праект утварыўся ў лістападзе 2018-га.
Аднак прадстаўнікі ініцыятывы выказалі спадзяванне, што калісьці змогуць аднавіць сваю дзейнасць. Таксама яны заклікалі не праходзіць міма бяздомных людзей, цікавіцца, ці патрэбна ім дапамога.
У студзені 2021-га двух актывістак «Вулічнай медыцыны» затрымалі падчас дапамогі бяздомным і адправілі на 15-соднявы арышт.
АД, belsat.eu