«Нафтагаз Украіны» плануе спыніць транзіт расейскага газу


Старшыня праўлення карпарацыі «Нафтагаз Украіны» Аляксей Чарнышоў у інтэрвʼю «Радіо Свобода» распавёў, што ўкраінскі бок не збіраецца працягваць дамову аб транзіце расейскага газу.

Чарнышоў падкрэсліў, што Украіна дасюль працягвае транзіт выключна з мэтай падтрымкі еўрапейскіх партнёраў, якім патрэбен расейскі газ.

«Не існуе іншых прычын, але мы не можам пазбавіць сёння некаторыя краіны ЕЗ, якія, дарэчы, зʼяўляюцца нашымі партнёрамі, магчымасці атрымліваць блакітнае паліва і рыхтавацца да зімы», – сказаў ён.

Разам з тым, Чарнышоў нагадаў, што Еўразвяз плануе цалкам адмовіцца ад расейскага газу да 2027 году і Украіна зацікаўлена ў тым, каб гэта адбылося як мага хутчэй.

«Што тычыцца гэтага кантракту, то мы таксама павінны быць надзейным партнёрам для нашых еўрапейскіх партнёраў, для краінаў, якім гэта патрэбна. Але гэтае пагадненне скончыцца да канца 2024 года, і ў нас няма намеру або ініцыятывы яго падаўжэнне», – падкрэсліў ён.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў