Кангрэсмен з бензапілой і габрэйскае святкаванне ў Іерусаліме. Галоўныя здымкі тыдня


Акцыя падтрымання былога прэзідэнта ЗША, палестынская рэакцыя на ізраільскія налёты і аргентынскі кангрэсмен, які робіць шоу з бензапілою падчас мітынгу. Сабралі галоўныя фотаздымкі тыдня.

Аргентынскі кангрэсмен і кандыдат на прэзідэнцтва Хавіер Мілей размахвае бензапілою падчас перадвыбарчага мітынгу ў Сан-Марціне, Аргентына.
Фота: Luis Robayo / AFP / East News
Хлопчык, этнічны армянін з Нагорнага Карабаху, назірае за тым, што адбываецца на вуліцах армянскага гораду Гарыс, куды прыбываюць уцекачы з Нагорнага Карабаху.
Фота: Vasily Krestyaninov / AP Photo / East News
Пажарнікі спрабуюць пагасіць пажар у лясным масіве ля Ірандубы, Бразілія. Урад краіны абвясціў надзвычайнае экалагічнае становішча 12 верасня праз вялікую колькасць пажараў і моцную засухі на рэках, што моцна паўплывала на карабельства.
Фота: Michael Dantas / AFP / East News
Габрэі ў Іерусаліме рыхтуюцца да свята Сукот, якое надыходзіць праз пяць дзён пасля Ём-Кіпуру.
Фота: Mostafa Alkharouf / Anadolu Agency / ABACA / Abaca Press / Forum
Украінскія кадэты падчас цырымоніі прысягі ля помніку князю Уладзіміру ў Кіеве.
Фота: Gleb Garanich / Reuters / Forum
Акцыя падтрымання былога прэзідэнта ЗША і кандыдата на прэзідэнцтва ад Рэспубліканскай партыі Доналда Трампа ў Клінтане, ЗША. Трамп здзейсніў махлярства, неаднаразова завышаючы кошт сваёй нерухомасці на мільёны долараў. Такое прамежкавае рашэнне вынес суд штату Нью-Ёрк у грамадзянскім пазове супраць былога прэзідэнта ЗША і ягонай сям’і. Пазоў падала пракуратура штату, якая сцвярджае, што падчас прадпрымальніцкай дзейнасці Трамп цягам гадоў падманваў банкі і страхавыя кампаніі.
Фота: Rebecca Cook / Reuters / Forum
Дзеці раскладваюць гранатавае зерне на полі каля Аргандабу, Афганістан.
Фота: Sanaullah Seiam / AFP / East News
Мусульманскія вернікі падчас дэманстрацыі рэліквіі, якая, як мяркуюць, ёсць воласам з барады прарока Мухамэда. Падзея адбываецца падчас сходу з нагоды свята Ід-Міляд-ан-Набі, або Маўлід, што адзначаюць у гадавіну нараджэння прарока ў мячэці Газрабталь у Шрынагары, Індыя.
Фота: Tauseef Mustafa / AFP / East News
Палестынцы сектару Газа адказваюць на ізраільскае ўмяшанне падчас дэманстрацыі супраць ізраільскіх налётаў на мячэць Аль-Акса.
Фота:  Ali Jadallah / Anadolu Agency / ABACA / Abaca Press / Forum

Саша Альтер, belsat.eu

Стужка навінаў