У Беларусі падвысілі бюджэт пражыткавага мінімуму: ужо 125 долараў


А было 119 долараў. Бюджэт пражыткавага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва падвысілі на 17,35 рубля да 328,5 рубля.

Беларусбанк, банкомат, белорусские банки, деньги, сбережения, финансы
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Людзі стаяць у чарзе да банкамату «Беларусбанку». Менск, Беларусь. 25 ліпеня 2022 года.
Фота: Белсат

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі прынялj пастанову аб падвышэнні бюджэту пражыткавага мінімуму з 1 жніўня. На перыяд да 31 кастрычніка БПМ у сярэднім на душу насельніцтва складзе 328,5 рубля – ён павысіўся на 17,35 рубля. На час публікацыі гэта 125 долараў супраць ранейшых 119.

БПМ для асобных катэгорыяў такі:

  • для працаздольнага насельніцтва – 366,23 рубля (+ 19,03 рубля);
  • для пенсіянераў – 247,21 рубля (+ 14,91 рубля);
  • для дзяцей да 3 гадоў – 204,8 рубля (+ 10,44 рубля);
  • для дзяцей ад 3 да 6 гадоў – 284,6 рубля (+ 13,79 рубля);
  • для дзяцей ад 6 да 18 гадоў – 350,06 рубля (+ 20,2 рубля).

Паказнік БПМ уплывае на мінімальныя працоўныя пенсіі, сацыяльныя пенсіі і дадаткі да пенсіяў, на выплаты на дагляд за людзьмі з інваліднасцю і выплаты шматдзетным сем’ям.

Мінімальны заробак цяпер складае 480,96 рубля. Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага ўпраўлення, у чэрвені 2022 года сярэдні налічаны заробак да вымання падаткаў і збораў склаў 1626,5 рубля. Каля 4 % беларусаў жыве на суму, меншую за БПМ.

Аналітыка
У Беларусі растуць афіцыйныя заробкі. Ці багацеюць беларусы?
2022.07.26 08:29

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў