Яўген Прыгожын: Прыходзім да таго, што ПВК Вагнэра заканчваецца


Заснавальнік ПВК Вагнэра Яўген Прыгожын заявіў, што ягонае прадпрыемства праз нейкі час можа перастаць існаваць. Прычына: дэфіцыт снарадаў на вайне з Украінай. Прыгожын сказаў пра гэта падчас інтэрв’ю расейскаму ваенкору і прапагандысту Сямёну Пегаву.

«Мы прыходзім да таго, што ПВК Вагнэра заканчваецца і ПВК Вагнэра праз нейкі кароткі час перастане існаваць. Мы сыдзем у гісторыю, нічога страшнага, так бывае», – заявіў Яўген Прыгожын.

Найміты ПВК Вагнэра ужо некалькі месяцаў спрабуюць узяць поўны кантроль над Бахмутам у Данецкай вобласці. «Вагнэраўцы» страцілі пад Бахмутам шмат элітных падраздзяленняў. Па словах былога дарадцы АП Аляксея Арэстовіча, ПВК Вагнэра фактычна страціў там свой касцяк. На тле гэтых няўдач Прыгожын стаў даваць сваім падначаленым усё больш жорсткія загады, напрыклад – не браць палонных.

ПВК Вагнэра было створанае ў 2013 годзе. Яго найміты дзейнічалі на тэрыторыі Украіны ў 2014 годзе, бралі ўдзел у вайне ў Сірыі. З 2022 года ўдзельнічае ва ўварванні ва Украіну. Паводле ацэнак амерыканскай выведкі, ПВК Вагнэра да лютага 2023 года страціла каля 30 тыс. чалавек.

Аналітыка
Як заснавальнік ПВК Вагнэра пераўтвараецца ў палітыка і што гэта значыць для Расеі
2023.04.06 08:00

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў