Гадавіна чарнобыльскай катастрофы і незалежнасці Ізраілю. Галоўныя здымкі за тыдзень


Эвакуацыя людзей з Судану ў сувязі з узброеным канфліктам, 75-я гадавіна незалежнасці Ізраілю, археалагічная знаходка муміфікаваных парэшткаў у Перу, новыя ракетныя абстрэлы гарадоў ва Украіне ды 37-я гадавіна чарнобыльскай катастрофы – сабралі галоўныя здымкі за апошні тыдзень.

Пікет салідарнасці са зняволеным журналістам і актывістам Саюзу палякаў Беларусі Анджэем Пачобутам, асуджаным на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Беласток, Польшча.
Фота: Anatol Chomicz / Forum
Карабель з 1687 грамадзянамі з больш чым 50 краінаў, якія ратуюцца ад ваенных сутыкненняў у Судане, прыбыў на вайскова-марскую базу ў горадзе Джыда, Саудаўская Аравія.
Фота: Amer Hilabi / AFP / East News
Чарапашкі паўзуць у ваду пасля масавага вылуплення на пляжы ў вусці ракі Рушыкулья (Rushikulya), што на поўдзень ад гораду Бгубанэсўар (Bhubaneswar), Індыя.
Фота: STR / NurPhoto / AFP / East News
Археолагі знайшлі муміфікаваныя парэшткі, якія датуюцца 900-м і 1200-м гадамі нашай эры, у археалагічным комплексе Кахамаркілля (Cajamarquilla) ля гораду Ліма, Перу.
Фота: Klebher Vasquez / Anadolu Agency / Abaca Press / Forum
Расейская ракета трапіла ў шматпавярховы дом у горадзе Умань Чаркаскай вобласці, абрынуўся цэлы пад’езд, загінулі 23 чалавека. Умань, Украіна.
Фота: Bernat Armangue / AP Photo / East News
Украінскія вайскоўцы і валанцёры спрабуюць завесці коней у грузавік, каб эвакуяваць іх з закінутай конефермы ў пацярпелай ад вайны Аўдзееўцы, Данецкая вобласць, Украіна.
Фота: Libkos / AP Photo / East News
Від на пашкоджаныя жылыя дамы ў Бахмуце, месцы найцяжэйшых баёў з расейскімі войскамі, Данецкая вобласць, Украіна.
Фота: Libkos / AP Photo / East News
Работнікі Чарнобыльскай АЭС на памятнай цырымоніі з нагоды 37-й гадавіны чарнобыльскай катастрофы ля новага бяспечнага канфайнмэнту, Кіеўская вобласць, Украіна.
Фота: Gleb Garanich / Reuters / Forum
Хлопчык з карэннага насельніцтва размаўляе з паліцыянтамі на варце падчас пратэсту карэнных жыхароў, накіраванага на прыцягненне ўвагі да правоў карэнных народаў, захавання іх культуры і да зямельных праблемаў. Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія.
Фота: Carl De Souza / AFP / East News
Пілатажная група васкова-паветраных сілаў Ізраілю выступае ў авіяшоу ў гонар 75-й гадавіны Дня незалежнасці краіны над Міжземным морам, Тэль-Авіў, Ізраіль.
Фота: Ariel Schalit / AP Photo / East News
Выкарыстаўшы дым, каб суняць пчол, пчаляры паднімаюць соты з вулля падчас збору мёду ў Рафахе (Rafah) на мяжы сектару Газа з Егіптам.
Фота: Fatima Shbair / AP Photo / East News
Мясцовыя жыхары ўдзельнічаюць у працэсіі з выявай Ісуса Хрыста, просячы дажджу, вёска Пэрэлада (Perelada) на паўночным усходзе Каталунні. Метэаралагічная служба краіны зарэгістравала ў красавіку рэкордна высокую тэмпературу, 38,7 °C. Пэрэлада, Іспанія.
Фота: Emilio Morenatti / AP Photo / East News

Агата Квяткоўская belsat.eu

Стужка навінаў