Сяргей Драздоўскі пакінуў Беларусь і вяртаецца да працы ў Офісе па правам людзей з інваліднасцю


Дырэктар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі цяпер у Нямеччыне ў спецыяльным месцы для бежанцаў у якасці асобы, якая запытала прытулак. Упершыню за доўгі час ён адчувае сябе ў бяспецы, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Сяргей Драздоўскі.
Фота: ІА / Белсат

Сяргей Драздоўскі з’ехаў з Беларусі і цяпер у Нямеччыне, дзе запытаў прытулак. Дырэктар Офіса па правах людзей з інваліднасцю кажа, што пачувае сябе ў бяспецы.

Сяргей Драздоўскі лічыць, што пераслед у Беларусі зʼяўляецца неабгрунтаваным. Дырэктара грамадскай арганізацыі абвінавачваюць паводле ч. 2 акт. 209 КК («Махлярства, здзейсненае групай асобаў»). Фігурантам гэтай справы таксама зʼяўляецца і Алег Граблеўскі (юрыст Офіса). Некалькі месяцаў ён з юрыстам правялі за кратамі. Пазней іх вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе.

«Насамрэч наш Офіс выконваў абсалютна праваабарончую працу, і мы яе рабілі, як ні дзіўна, садзейнічаючы дзяржаве ў выкананні канстытуцыйных нормаў: то бок забяспечвалі грамадзянаў магчымасцю скарыстацца паслугамі адваката. Падчас сваіх допытаў у ДФР мы з Алегам казалі пра гэта: «бо гэта канстытуцыйнае права чалавека на дапамогу адваката ў любой сітуацыі». На што нам адказвалі: «Так, гэта канстытуцыйна, але гэта супраць інтарэсаў дзяржавы». Вось такое меркаванне ў іх было».

Hавiны
Праваабаронцы: Драздоўскага і Граблеўскага затрымалі фактычна за супрацу з ААН
2021.04.08 17:59

Актывіст кажа, што цяпер мае намер перафарматаваць дзейнасць Офісу ў дыстанцыйны фармат, а дапамога людзям скароціцца да кансультацыяў.

«Мы знаходзілі экспертаў унутры краіны і кансультаваліся з імі, мы арганізоўвалі суправаджэнне чалавека па адміністрацыйных этапах: напрыклад, калі гэта ўсталяванне інваліднасці, то мы спрабавалі знайсці чалавеку лекараў і спецыялістаў, якія, напрыклад, дапамагалі б яму ўдакладніць ягоны дыягназ ці сацыяльную недастатковасць. Калі гэта пытанне адабрання дзяцей, то мы шукалі ў мясцовай супольнасці дапамогу, якая магла б на месцы падтрымліваць чалавека. Мы падлучылі прэсу тады, калі трэба і дзе трэба… Выходзілі на адпаведны ўзровень чыноўнікаў, вялі з імі перамовы з нагоды той ці іншай праблемы…»

Сяргей Драздоўскі, дырэктар Офісу па правах людзей з інваліднасцю.
Фота: ПЦ «Вясна»

Цяпер працаваць як раней не магчыма, дапамагаць людзям стане больш складана. Акрамя таго, 21 снежня сёлета дэпутаты прынялі папраўкі ў Крымінальны кодэкс, паводле якіх за дзейнасць у ліквідаваных арганізацыях пагражае крымінальная адказнасць.

«Пакуль яшчэ дзейнічае гэты рэжым, пакуль яшчэ законным чынам не вызначаная незаконнасць усіх дзеянняў [дзяржавы], пачынаючы з моманту [прэзідэнцкіх] выбараў, пакуль не будуць выпушчаны і рэабілітаваны ўсе палітвязні, пакуль не будзе абвешчана аб незаконнасці вынесеных судамі рашэнняў – да тых часоў мне небяспечна зʼяўляцца ў краіне, таму што я адразу ж апынуся за кратамі», – падсумаваў Сяргей Драздоўскі.

Hавiны
Драздоўскі: «Мне доўга тлумачылі, што я злачынец і што пытанне з турмой амаль вырашанае»
2021.02.03 11:06

ЛК belsat.eu

Стужка навінаў