Сем гадоў таму на вайне ва Украіне загінуў першы беларус – Алесь Чаркашын


Берасцейцу Алесю Чаркашыну было 32 гады, калі ён памёр ад раненняў, атрыманых на Данбасе.

Магіла Алеся Чаркашына. Яшчэ ўвосень з яе знік нацыянальны сцяг. Але сябры Алеся прыходзяць і прыносяць кветкі. 28 жніўня 2022 года. Камяніца Жыравецкая, Берасцейскі раён, Беларусь.
Фота: Белсат

Алесь Чаркашын ваяваў на Данбасе ў складзе «Правага сектару». Ён быў цяжка паранены 10 жніўня 2015 года ў баі каля Белакаменкі – у яго трапілі аскепкі міны, пачалося заражэнне крыві. 28 жніўня 2015-га беларус памёр у шпіталі ў Запарожжы.

Да вайны Алесь Чаркашын узначальваў берасцейскі філіял Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. У пачатку 2015-га ўступіў у добраахвотніцкі ўкраінскі корпус «Правага сектару», таксама быў капеланам у складзе тактычнай групы «Беларусь».

Беларуса пасмяротна ўзнагародзілі ордэнам «Народны герой Украіны» – гэта недзяржаўная ўзнагарода, заснаваная ўкраінскімі валанцёрамі.

«Алесь быў шчырым вернікам і сапраўдным патрыётам Беларусі. Ён шмат зрабіў, каб Беларусь была вольная. У 2014 годзе, калі Расея напала на Украіну, ён паехаў яе бараніць, бо разумеў: каб нашая краіна сталася вольнаю, мусяць стаць вольнымі ўсе краіны-суседзі. Не ўсе сёння змогуць прыйсці да магілы Алеся, але памяць пра яго жыве, – сказаў у размове з «Белсатам» Андрэй Шарэнда, сябар Чаркашына.

Магіла Алеся Чаркашына. 28 жніўня 2022 года. Камяніца Жыравецкая, Берасцейскі раён, Беларусь.
Фота: Белсат
Фільмы
Алесь Чаркашын. Не здавайся!
2016.10.15 00:00

АС belsat.eu

Стужка навінаў