У акупаваным Крыме разбіўся Су-35. Імаверна, знішчальнік збіла расейская СПА


Расейскае войска страціла ў Крыме знішчальнік Су-35. Самалёт упаў у мора каля Севастопаля, пацвердзіў кіраўнік анексаванага гораду Міхаіл Развазжаеў. Паводле непацверджаных звестак Telegram-каналу «ВЧК-ОГПУ», знішчальнік памылкова збіла расейская СПА.

Збіты ў Севастопалі расейскі знішчальнік Су-35. 28 сакавіка 2024 года.
Фота: insiderUKR / Telegram

«У мора ўпаў вайсковы самалёт. Пілот катапультаваўся. Яго падабралі ратаўнікі выратавальнай службы Севастопаля на адлегласці двухсот метраў ад берага. Яго жыццю нічога не пагражае», – напісаў кіраўнік анексаванага гораду Міхаіл Развазжаеў.

Відавочцы апублікавалі відэа са знішчальнікам, што палае і падае. Гэта быў Су-35.

Паводле непацверджаных звестак, самалёт быў збіты расейскай супрацьпаветранай абаронай. Здарэнне адбылося неўзабаве пасля таго, як у рэгіёне абвесцілі паветраную трывогу.

Мінабароны Расеі інцыдэнт не пракаментавала.

У сярэдзіне студзеня ў ЗСУ заявілі, што збілі над Азоўскім морам расейскі самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання А-50 ды падбілі самалёт Іл-22. Паводле іншай версіі, Іл-22 быў пашкоджаны ў выніку ўдару расейскай СПА, што прыкрывае Крымскі мост.

Hавiны
Украіна збіла над Азоўскім морам расейскі самалёт А-50 і падбіла Іл-22
2024.01.15 09:11

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў