Пад Кіевам усталявалі памятную шыльду ў гонар беларуса Аляксея Скоблі, які загінуў за Украіну


Шыльду ў памяць пра байца Палка ім. Кастуся Каліноўскага Аляксея Скоблю ўсталявалі непасрэдна на месцы, дзе ён загінуў падчас бою з расейцамі – каля сяла Машчун на Кіеўшчыне, піша «Новы Час».

Памятная шыльда ў гонар Аляксея Скоблі пад Кіевам.
Фота: Новы Час

Беларускі і ўкраінскі герой Аляксей Скобля (пазыўны Тур) загінуў, прыкрываючы пабрацімаў падчас наступу расейскіх войскаў на Кіеў 13 сакавіка 2022 года.

Артыкулы
Шэсць герояў: хто такія беларускія добраахвотнікі, якія гінуць на вайне за Украіну
2022.05.16 21:07

На месцы палеглых абаронцаў Украіны з дапамогай дабрачыннага фонду «Бадры Лолашвілі» у ляску каля сяла паўстаў мемарыял «Янголи перемоги». Непадалёк знаходзіцца і шыльда ў гонар Скоблі.

Мемарыял «Янголи перемоги» пад Кіевам.
Фота: Новы Час

Актывісты беларускага хабу «Сустрэча» пасадзілі на памятным месцы кветкі і ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг. У мерапрыемстве, прысвечаным усталяванню шыльды, прынялі ўдзел камандзір палка Каліноўскага Дзяніс Прохараў (пазыўны Кіт) і прадстаўнікі дабрачыннага фонду.

Hавiны
Як ва Украіне пераназываюць вуліцы ў гонар герояў-беларусаў
2023.04.26 10:44

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў