Польская мытня затрымала кантрабанду цыгарэт з Беларусі на мільён долараў


Супрацоўнікі Малашэвіцкай мытні прадухілілі спробу кантрабанды пачкаў цыгарэт на суму амаль 4 мільёны злотых (гэта мільён долараў у эквіваленце). Іх схавалі ў таварным цягніку з Беларусі, паведамляе finanse.wp.pl.

Фота: Польская мытная служба

Польскія мытнікі зрабілі рэнтген таварнага цягніку, які ўязджаў у Польшчу з Беларусі. Да дэталёвага пошуку іх падштурхнуў рэнтгенаўскі здымак аднаго з вагонаў.

«У вагоне, акрамя легальнага грузу, супрацоўнікі знайшлі кардонныя скрынкі, набітыя цыгарэтамі. Агулам вынайшлі 241 тысячу пачак цыгарэт. Рынкавы кошт нелегальнага тавару складае амаль 4 мільёны злотых», – паведаміў прэс-сакратар Палаты падатковай адміністрацыі ў Любліне Міхал Дэрус.

Ён дадаў, што гэта самая буйная ў гэтым годзе кантрабанда цыгарэт на мяжы ў Люблінскім ваяводстве. Паводле дакументаў, у агледжаным вагоне таксама знаходзіліся сельскагаспадарчыя ўгнаенні, якія накіроўваліся з Брэста адной з польскіх кампаній.

У 2023 годзе супрацоўнікі Люблінскай мытнай і падатковай службы канфіскавалі агулам амаль 1,4 мільёна пачак нелегальных цыгарэт.

Падобныя выпадкі выяўляюцца і на іншых памежных пераходах на мяжы Польшчы. Так, напрыклад, на памежным пераходзе ў Семянаўцы Падляскага ваяводцтва ў канцы лістапада 2023 года мытнікі прадухілілі незаконнае перапраўленне 4,2 тысячы пачак цыгарэт, схаваныя ў вагонах-цыстэрнах.

Вельмі падобная аперацыя па кантрабандзе цыгарэт была сарвана падляшскімі мытнікамі ў Семяноўцы ў верасні. Тады было затрымана больш за 3,5 тысяч пачак цыгарэт. У ліпені там была сарваная кантрабанда 23 тысяч пачак цыгарэт у кантэйнерах з драўлянымі дошкамі.

У канцы жніўня 25 тысяч пачак цыгарэт знайшлі ў Кузніцы ў грузе шчэпкі. Некалькімі месяцамі раней, таксама ў Кузніцы, у пяці вагонах таварнага цягніку (так званыя вугальныя вагоны, якія ехалі з Казахстану) мытнікі знайшлі агулам 11 тысяч пачак нелегальных цыгарэт.

Hавiны
СМІ: Лукашэнка зарабляе мільёны долараў на кантрабандзе тытуню ў Велікабрытанію
2024.02.06 19:10

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў