Працаўнікоў БДУ абавязалі распавядаць кіраўніцтву пра ўсе свае кантакты падчас паездак за мяжу


Работнікі БДУ з 1 студзеня пасля вяртання з-за мяжы абавязаныя запоўніць адмысловую анкету, у якой мусяць распавесці пра ўсіх, з кім бачыліся падчас паездкі, і здаць іхныя кантакты, паведамляе «Еўрарадыё».

Будынак Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту. 26 лютага 2021 года.
Фота: Белсат

Сярод 37 пытанняў анкеты – патрабаванні распавесці пра сваякоў і неслужбовыя кантакты ў іншых краінах. Расея замежжам не лічыцца.

«Даводжу да вашага ведама, што працаўнікі комплексу БДУ, якія часова выязджаюць з 01.01.2024 г. і ў далейшым за межы Рэспублікі Беларусь ува ўсе краіны свету, акрамя Расейскай Федэрацыі, у службовую камандзіроўку ці ў пытаннях, не звязаных са службовай ці вытворчаю дзейнасцю, у межах працоўных ці сацыяльных адпачынкаў абавязаныя запоўніць прапанаваную анкету цягам 5 працоўных дзён з моманту вяртання з камандзіроўкі ці пасля выхаду з сацыяльнага ці працоўнага адпачынку», – гаворыцца ў інфармацыйным лісце, падпісаным першым прарэктарам БДУ Дзмітрыем Курловічам.

Запоўненыя анкеты трэба перадаць кіраўніку структурнага падраздзялення, які скіруе іх у прыёмную першага прарэктара БДУ.

Сярод пытанняў анкеты наступныя.

  • Ці маеце вы ці мелі раней грамадзянства замежнай дзяржавы, дакументы, якія ёсць падставаю для атрымання прывілеяў замежных дзяржаваў (карта паляка, «зялёная карта» ды іншыя)?
  • Сваяцкія сувязі за мяжой (імя, імя па бацьку, прозвішча, ступень сваяцтва, месца пражывання, з якога часу, месца працы ці навучання).
  • Неслужбовыя кантакты з асобамі з ліку грамадзянаў, якія стала жывуць за мяжой, акрамя ўказаных у п. 4 анкеты (імя, імя па бацьку, прозвішча, месца пражывання, месца працы, навучання, кантактныя звесткі, форма камунікацыі: сустрэчы, ліставанне, тэлефонныя размовы і г. д.).
  • Ці былі ў вашым атачэнні замежнікі, якія праяўлялі надзвычайную цікавасць да Рэспублікі Беларусь?
Hавiны
«Палітычным», сілавікам і чыноўнікам абмежавалі выезд з Беларусі
2023.05.16 09:31

З 17 лістапада 2023 года чыноўнікі і дзяржаўныя службоўцы, каб выехаць за межы Беларусі, мусяць прасіць дазвол. Каб яго атрымаць, трэба за 10 дзён да паездкі падаваць заяву. У ёй чыноўнік мусіць пазначаць краіну наведання і краіны транзіту, мэту паездкі і канчатковы адрас.

Кіраўнікам дзяржаўных органаў будуць даваць дазвол асобы, якія маюць права заключаць з імі працоўныя дамовы. Найвышэйшыя чыноўнікі мусяць узгадняць паездкі з Аляксандрам Лукашэнкам.

Аб’ектыў
Чыноўнікам і дзяржаўным службоўцам выехаць за мяжу можна толькі з дазволам
2023.11.22 20:37

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў