Міністэрства інфармацыі вынесла другое за паўгода папярэджанне рэдакцыі «Радыё MFM»


Міністэрства інфармацыі вынесла пісьмовае папярэджанне рэдакцыі радыёпраграмы гарадзенскага «Радыё MFM», паведамляе БАЖ. Гэта ўжо другое папярэджанне за паўгода.

«Радыё MFM».
Фота: МFМ 105.0/Facebook

Паведамляецца, што папярэджанне вынесенае за парушэнне закона аб СМІ па забеспячэнні архівавання матэрыялаў радыёпраграмы. Згодна з заканадаўствам, юрыдычная асоба, на якую ўскладзены функцыі рэдакцыі тэлевізійнага або радыёвяшчальнага СМІ, абавязана захоўваць у запісе не менш як шэсць месяцаў з дня выпуску інфармацыйныя паведамленні і (або) матэрыялы ўласных радыё- і тэлеперадач.

«Радыё MFM» – абласная радыёстанцыя, якая вяшчае ў Горадні і яго наваколлях з 15 кастрычніка 2012 года. Тэлерадыёвяшчальны канал «Гродна Плюс», у структуру якога ўваходзіць і «Радыё MFM», быў заснаваны Гарадзенскім гарадскім выканаўчым камітэтам у 2008 годзе.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў