Правілы ЦЭ зноў мяняюць: выпускнікі змогуць праверыць, ці сумленна іх ацанілі


Змяняюць як саму структуру тэстаў, так і арганізацыйныя моманты, якія датычаць вынікаў. Як кажа міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец у інтэрвʼю sb.by, табліцы адпаведнасці першасных і тэставых балаў ЦТ ёсць на сайце Міністэрства адукацыі і РІКВ. Яны мяняцца не будуць.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: БелТА / belta.by

Затое сёлета будучыя абітурыенты пабачаць у асабістых кабінетах копію сваёй працы.

«Цяпер не будзе неабходнасці запытваць інфармацыю ў міністэрстве або РІКВ. Да моманту выдачы сертыфікату ахвочыя змогуць праверыць правільнасць выніку», – адзначыў Іванец.

Каб стала яшчэ больш ясна, у тэсты дададуць заданні пятага ўзроўню складанасці – для дыферэнцыяцыі абітурыентаў з павышанай паспяховасцю.

Каментар
Мэтавы набор у беларускія ўніверсітэты не апраўдаў чаканняў чыноўнікаў. Гэтаму 4 прычыны
2023.06.19 18:54

Пункты правядзення цэнтралізаванага іспыту павінны зарэгістраваць удзельнікаў іспытаў з 20 сакавіка да 5 красавіка, а заяўкі на экзаменацыйныя матэрыялы падаюцца адразу ж пасля завяршэння рэгістрацыі ўдзельнікаў ЦЭ.

Яшчэ адна навіна, якая вынікае з пастановы Міністэрства адукацыі, – размяркоўваць удзельнікаў іспытаў у аўдыторыі будуць у выпадковым парадку, а падчас ЦЭ акрамя настаўнікаў і ўпаўнаважаных асобаў там павінен заставацца хаця б адзін педагог, які выкладае гэты прадмет.

СП belsat.eu

Стужка навінаў