Польшча масава адмаўляе беларусам у дзелавых і турыстычных візах


Польшча раптоўна стала масава адмаўляць беларусам у адкрыцці некаторых тыпаў віз. На гэта звярнула ўвагу маніторынгавая група visastat.online, а аналітык цэнтру Анастасія Лысакоўская расказала «Зеркалу», што з 14 верасня пачасціліся адмовы па турыстычных, працоўных, дзелавых і культурных візах.

Польская віза ў пашпарце
Польская віза ў пашпарце.
Фота: Белсат

Па словах аналітыка праекту Анастасіі Лысакоўскай, беларусы сталі масава атрымліваць адмовы па дзелавых і турыстычных візах. Таксама радзей не ўдаецца аформіць візу для працоўных і культурных паездак.

«У нас няма дакладнай інфармацыі пра глыбінныя прычыны масавых адмоваў, але, верагодна, гэта звязана з візавым скандалам у польскім МЗС. Калі гэта так, меркаваць, што сітуацыя будзе паляпшацца, зараз у нас падстаў няма. Таму што скандал вялікі і, хутчэй за ўсё, будзе працяглым», – расказвае аналітык.

Таксама назіраюцца збоі ў рабоце візавых цэнтраў, якія звязаны з прыпыненнем работы і змяншэннем колькасці датаў на падачу.

Адмовы атрымліваюць як фізічныя асобы, так і кампаніі, якія накіроўваюць супрацоўнікаў у камандзіроўкі, у тым ліку з IT-сектара. Аналітыкі лічаць, што адмовы не звязаны з праблемамі ў дакументах.

«Мы гэта прымаем як факт, і пад адмову можа патрапіць любы. Сярод адмоўнікаў ёсць тыя, хто раней ужо атрымліваў шматразовыя візы, і тыя, у каго іх не было ўвогуле», – кажа Анастасія.

У праекце таксама адзначаюць, што ў многіх, хто падаваў дакументы, ужо былі не проста забраніраваны, а аплачаны гатэлі.

Аднак па словах Лысакоўскай, менш станоўчых рашэнняў сталі прымаць і іншыя краіны, але гэта, верагодна, тыповая сезонная практыка.

Агляд
«Калі не хочаце сапсаваць візавай гісторыі, прасіце італьянскі шэнген». Як атрымаць турыстычную візу?
2023.09.21 17:46

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў