Пасля выбуху на бензасховішчы ў Нагорным Карабаху загінулі 125 чалавек


Колькасць загінулых ад выбуху на запраўцы ў Сцепанакерце каля Нагорнага Карабаху павялічылася да 125 чалавек. Пра гэта на брыфінгу 26 верасня паведаміла міністарка аховы здароўя Арменіі Анаіт Аванесян.

Выбух на запраўцы ў Сцепанакерце.
Фота: МУС Азербайджану

Таксама ў Нацыянальным апёкавым цэнтры знаходзіцца 67 пацыентаў, якія пацярпелі ад выбуху на запраўцы ў Сцепанакерце.

«Стан большасці пацыентаў ацэньваецца як вельмі цяжкі і цяжкі, вельмі мала лёгкіх выпадкаў. Акрамя таго 2 дні таму 23 параненых былі дастаўлены ў розныя клінікі Ерэвана, яны працягваюць атрымліваць лячэнне. Ім зроблены аперацыі. З радасцю можам сказаць, што ў стане 13-гадовага хлопчыка ёсць станоўчая дынаміка», – сказала міністарка аховы здароўя.

Анаіт Аванэсян таксама праінфармавала, што 125 астанкаў з Арцаха дастаўлены ў цэнтры судова-медыцынскай экспертызы Арменіі.

Выбух на аўтазапраўцы адбыўся ўвечары 25 верасня паблізу трасы Сцепанакерт – Аскеран. На заправачнай станцыі, дзе адбыўся выбух, выдавалі бензін людзям, якія выязджаюць у Арменію з Карабаху. Пра прычыны выбуху дагэтуль не паведамлялася.

Аналітыка
Якія наступствы будзе мець для постсавецкай прасторы перамога Азербайджану ў Карабаху?
2023.09.21 21:04

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў