Латвія спыняе выдачу любых візаў расейцам


Латвія спыняе выдачу любых візаў грамадзянам Расеі з 26 чэрвеня ў сувязі з апошнімі падзеямі ў РФ. Пра гэта паведамляе МЗС Латвіі.

Шэнгенская віза. Крыніца: m.pln24.ru

«У сувязі з непрадказальным развіццём унутраных палітычных падзей у Расеі прыём заяў на ўсе тыпы візаў ад грамадзян Расеі прыпынены ў дыпламатычных і консульскіх місіях Латвіі за мяжой з 26 чэрвеня 2023 года», – паведамляе ведамства.

Заявы на візу, прынятыя да 25 чэрвеня, будуць разгледжаны. У выпадку ўзнікнення пытанняў МЗС раіць звяртацца ў пасольствы і консульствы Латвіі за мяжой.

Раней прэзідэнт і кіраўнік МЗС Латвіі Эдгар Рынкевічс заклікаў сваіх суграмадзянаў пакінуць Беларусь і Расею, падкрэсліўшы, што магчымасць Латвіі ім дапамагчы, калі ўзнікнуць якія-небудзь праблемы, вельмі сур’ёзна абмежавана, арганізаваць эвакуацыю з гэтых краін немагчыма.

Каментар
Прапаганда пераключае ўвагу з прыходу баявікоў Прыгожына ў Беларусь і зноў пужае Захадам?  
2023.06.26 20:24

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў