На мяжы Беларусі і Польшчы з'явіцца радыёэлектронная загарода


Польская памежная служба плануе стварыць загароду на памежных рэках. Ужо падпісаныя кантракты, падрадчыкі маюць 10-12 месяцаў для выканання задачы. На праект выдаткавана больш за 364 млн злотых (амаль $ 92 млн). Сярод іх ёсць і сродкі ЕЗ, паведамляе strazgraniczna.pl.

Фота: @Straz_Graniczna / Telegram

Даўжыня электроннага барʼера на рацэ Буг складзе каля 172 км. Там усталююць каля 1800 відэакамер, каля 4500 дзённа-начных і цеплавізійных камер, а таксама спецыяльныя датчыкі, якія «забяспечваюць выяўленне розных фізічных характарыстык абʼектаў».

Электронны бар’ер на рэках Свіслач і Істочанка будзе складаць каля 47 кіламетраў. На 500 слупах усталююць тысячу дзённа-начных і цеплавізійных камер, а таксама датчыкі.

Радыёэлектронная загарода будзе інтэграваная ва ўжо існуючую памежную інфраструктуру. Пры гэтым улічваецца рэльеф мясцовасці, каб выключыць існаванне «мёртвых зон».

Адзначаецца, што ўзмацненне аховы мяжы адбываецца і для барацьбы з нелегальнай міграцыяй, і для спынення кантрабанды.

Hавiны
Туск даручыў мадэрнізаваць сцяну на мяжы Польшчы з Беларуссю
2024.02.17 19:48

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў