Лукашэнка незадаволены рэктарскім корпусам, але ад кадравых рашэнняў устрымаўся


25 жніўня Аляксандр Лукашэнка наведаў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, дзе сустрэўся з усімі рэктарамі беларускіх ВНУ, а таксама раскрытыкаваў працу рэктара галоўнага ВНУ краіны. Пакуль абышлося без кадравых чыстак.

Лукашэнка на нарадзе ў БДУ. Менск, 25 жніўня 2023 года.
Фота: БелТА

На сустрэчу ў Белдзяржуніверсітэт, паводле распараджэння Аляксандра Лукашэнкі, былі запрошаныя рэктары ўсіх ВНУ краіны, бо анансавалася абмеркаванне «некаторых персаналіяў», а таксама «кадравыя навацыі і перастаноўкі».

Асаблівая увага надавалася БДУ. Як паведамляе «БелТА», сітуацыя ў БДУ вывучалі розныя ведамствы – Адміністрацыя Лукашэнкі, Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў, НАН Беларусі і інш.

Вынікі справаздачы паказалі, што існуе «шэраг істотных праблемаў у функцыянаванні Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту, асноўнай з якіх з’яўляецца непрадуманая кадравая палітыка кіраўніцтва, недастатковая ўцягнутасць рэктарата ў адміністратыўную працу. Перш за ўсё рэктара». Недапрацоўкі адзначаюцца «ў частцы кадравых прызначэнняў, арганізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай работы з калектывам і студэнтамі».

Лукашэнка прыпомніў рэктару БДУ Андрэю Каралю падзеі 2020 года і удзел студэнтаў і выкладчыкаў у пратэстах:

«Я памятаю 2020 год, дзе вы «бліскуча» сябе паказалі. Але я вам ніякіх заўваг не рабіў. Напэўна, вы гэта прыкмецілі. Не крытыкаваў вас. Я меркаваў, што вы ж прасунутая частка нашага грамадства і самі з часам ацэніце ўсё тое, што вы тут нарабілі. Або нашы дзеці перш за ўсё. Дый выкладчыкі адзначыліся, калі ўжо адкрыта. Таму любыя негатыўныя тэндэнцыі, нават самыя маленькія, у самым пачатку свайго развіцця, мяне насцярожваюць», – сказаў ён.

Удзельнікі нарады ў БДУ.
Фота: БелТА

Лукашэнка расказаў, што па выніках атэстацыі рэктара БДУ урад зрабіў «радыкальную прапанову», якую падтрымала і Міністэрства адукацыі, але ён яе не падтрымаў, і па выніках нарады Андрэй Кароль быў пакінуты на сваёй пасадзе. Дарэчы, праблемы кантралёры знайшлі не толькі непасрэдна ў БДУ – ёсць прэтэнзіі і да дейнасці ліцэя БДУ.Лукашэнка незадаволены рэктарскім корпусам у цэлым:

«Асобныя рэктары спачываюць на лаўрах, дэлегуючы свае кіраўнічыя функцыі намеснікам, займаюцца публіцыстыкай, выконваюць выключна прадстаўнічыя функцыі», – сказаў ён.

Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка ўжо не першы раз у гэтым годзе выказвае незадаволеннасць кіраўнікамі вышэйшых навучальных установаў.  «Трэба страсянуць наш рэктарскі корпус. 2020 год мы бачылі – ціхенька адседзеліся. Яны як бы ні пры чым. Не, я не хачу цень кінуць на ўсіх. Але ёсць у нас асобныя, якія перасталі не тое што бегчы, ісці перасталі. Звярніце на гэта ўвагу»,  – папярэджваў ён 31 сакавіка падчас звароту да парламента і народа.

Аналітыка
Быць проста лаяльным ужо недастаткова. Якія ўзроўні рэпрэсіяў цяпер існуюць у Беларусі
2023.04.17 07:00

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў