ЕАБР патлумачыў рост ВУП Беларусі высакосным годам


Еўразійскі банк развіцця ў сваім штотыднёвым макрааглядзе адзначыў паскораны рост эканомікі Беларусі ў першыя месяцы 2024 года. Аналітыкі ЕАБР патлумачылі прычыны гэтага.

Беларускія рублі.
Фота: Белсат

Эканамісты адзначылі, што ВУП Беларусі вырас да 4 % год да года па выніках студзеня–лютага 2024 года пасля 2,8 % год да года за студзень.

«Высокія тэмпы росту ў студзені–лютым 2024 г. абумоўленыя нізкай базай адпаведнага перыяду папярэдняга года, калі скарачэнне ВУП склала 3,5 % г/г. Таксама паскарэнню росту спрыяў каляндарны фактар, які павялічыў фонд працоўнага часу ў лютым 2024 г. у параўнанні з лютым 2023 г.», – заявілі эканамісты.

У ЕАБР сцвердзілі, што ключавым драйверам росту сталася прамысловасць, якая забяспечыла каля паловы ўсяго прыросту ВУП. Яна вырасла на 7,1 %. Таксама павялічыліся аб’ём унутранага гандлю (на 12,2 %), сельская гаспадарка (на 5,9 %) і транспартавыя паслугі (на 4,3 %). Пры гэтым негатыўна на дынаміку ВУП паўплываў сектар інфармацыйных паслуг і сувязі, абʼём надання паслуг у якім скараціўся на 5,4 %.

Эксперты даследчага цэнтру BEROC мяркуюць, што ў 2024 годзе ўлады Беларусі будуць вымушаныя змяніць сваю эканамічную палітыку, каб пазбегчы росту цэнаў. У тым ліку за кошт росту эканомікі.

Hавiны
У BEROC мяркуюць, што ўлады Беларусі не здолеюць выканаць прагноз росту ВУП
2024.02.08 20:31

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў