Яўка на «бязвыбарах» у Беларусі аказалася самай нізкай за апошнія 24 гады


У Беларусі закрыліся выбарчыя ўчасткі на так званых выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і мясцовыя саветы дэпутатаў.

Выбарчы ўчастак. Менск, Беларусь. 6 жніўня 2020 года.
Фота: Белсат

Старшыня ЦВК Ігар Карпенка заявіў, што яўка склала 72,98%. У тым ліку ў Берасцейскай вобласці – 75,82 %, у Віцебскай – 74,74 %, у Гомельскай – 75,85 %, у Гарадзенскай – 76,90 %, у Менскай – 74,20 %, у Магілёўскай – 77,03 працэнта, у Менску – 61,54 %.

Агучаная кіраўніком Цэнтрвыбаркаму лічба яўкі – гэта самы нізкі афіцыйны паказнік за апошнія 24 гады. У 2000-м афіцыйная яўка склала 61,8%, у 2004-м – 90,14%, у 2008-м – 74,76%, у 2012-м – 74,61%, у 2016-м – 74,68%, у 2019-м – 77,31%.

Пры гэтым па выніках датэрміновага галасавання ЦВК сёлета даў справаздачу аб рэкорднай яўцы выбарнікаў – 41,71 %. Калі верыць Цэнтрвыбаркаму, то атрымліваецца, што ў асноўны дзень галасавання на ўчасткі прыйшло менш людзей, чым падчас датэрміновага.

Нагадаем, 25 лютага 2024 году ўпершыню ў Беларусі адбыўся адзіны дзень галасавання.  Электаральная кампанія праходзіла на фоне маштабных рэпрэсій і зачысткі палітычнага поля ад апазіцыі. У якасці кандыдатаў у дэпутаты зарэгістраваны толькі прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі.

Hавiны
Не прагаласаваў – вылецеў з лякарні. У Рагачове пагражаюць пацыентам
2024.02.25 13:02

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў