Беларуска спартоўка стала расяянкай, каб палепшыць сваё матэрыяльнае становішча


Валейбалістка з Беларусі 31-я гадовая Анастасія Гаралек атрымала расейскі пашпарт і адмовілася выступаць за Беларусь.

Анастасія Гаралек. Крыніца: sportishka.com

У 2010-м годзе Анастасія Гарэлік перамагла з «Мянчанкай» у чэмпіянаце Беларусі, праз тры гады працягнула кар’еру ва Украіне, дзе таксама выйграла мясцовы чэмпіянат. Потым спартоўка гуляла ў Румыніі ды Італіі, пакуль у 2017-м годзе не пераехала ў Расею. З 2019-га дзяўчына абараняе колеры «Ленінградкі» з Санкт-Пецярбургу.

Адзначым, што лепшы жаночы клуб Беларусі – «Мінчанка» выступае ў чэмпіянаце Расеі, і зараз займае там дзясятае месца, а «Ленінградка» ідзе чацвёртай.

«Клуб спытаў мяне, ці гатовая я памяняць спартовае грамадзянства для, скажам так, паляпшэння ўмоваў. Каб і для клуба было лепш, каб я не лічылася легіянерам. Яны прапанавалі такія ўмовы, і я вырашыла, што так. Сваю карʼеру ў зборнай Беларусі я вырашыла прыпыніць. Нават не, не прыпыніць, а завяршыць. На іншую зборную, на зборную Расеі я не прэтэндую. Гэта ўсё рабілася чыста ў інтарэсах клуба. Таму я знаходжуся ў працэсе атрымання спартыўнага грамадзянства. Ні за адну зборную – ні Беларусі, ні Расеі – выступаць не буду», – растлумачыла Гарэлік у эфіры тэлеканалу «Беларусь-5».

Але выступаць ні за адну з гэтых зборных Гарэлік і так бы не змагла: праз уварвання ва Украіну Міжнародная федэрацыя валейболу адхіліла нацыянальныя і клубныя каманды Расеі і Беларусі ад усіх міжнародных спаборніцтваў.

АС belsat.eu

Стужка навінаў