ГУБАЗіК пахваліўся грандыёзнымі пошукамі «злачынцы», які сарваў чырвона-зялёны сцяг


Падпалкоўнік з ГУБАЗіКу апавёў, як цягам трох тыдняў ягоныя падначаленыя шукалі таго, хто ў Рэчыцы сарваў чырвона-зялёны сцяг. «Прагледжана сотні гігабайтаў відэа», «адпрацавана 50 асобаў», «карпатлівая праца» – міліцыянт раскрыў дэталі аператыўна-вышуковых захадаў, у выніку якіх затрымалі 41-гадовага мужчыну.

Государственный флаг Беларуси, красно-зеленый флаг
Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

Відэа з прамоваю кіраўніка аддзелу 8-га ўпраўлення ГУБАЗіКу Алега Кашына апублікавалі ў Telegram-канале МУС. Палкоўнік паведаміў, што ў канцы кастрычніка ў Рэчыцы «была выяўлена адсутнасць дзяржаўнага сцяга на фасадзе адміністрацыйнага будынкуюрыдычнай кансультацыі».

«Цягам трох тыдняў супрацоўнікі ГУБАЗіКу зладзілі комплекс аператыўна-вышуковых захадаў. Адпрацаваныя больш за 50 асобаў, якія траплялі ў поле зроку праваахоўнікаў за экстрэмісцкую дзейнасць, у тым ліку жыхароў Менскай і Гарадзенскай вобласцяў, прагледжана сотні гігабайтаў відэазапісаў з камераў вонкавага назірання», – апавёў міліцэйскі начальнік.

У выніку «злачынцу» знайшлі, яго затрымлівалі «пры сілавым падтрыманні АМАПу».

Паводле версіі сілавікоў, 41-гадовы мясцовы жыхар сарваў сцяг, калі нападпітку вяртаўся з бара. Супраць мужчыны завялі крымінальную справу паводле артыкула «Глумленне з дзяржаўных сімвалаў».

У відэакаментары палкоўнік адзначыў, што падчас раскрыцця гэтага «злачынства стагоддзя» сілавікі «выявілі шэраг іншых парушэнняў, да адказнасці прыцягнутыя больш за дзесяць грамадзянаў», у тым ліку колішні супрацоўнік юрыдычнай кансультацыі. Яго абвінавацілі ў «экстрэмісцкай дзейнасці».

Hавiны
З пачатку 2023 года ў Менску заведзеныя 14 крымінальных справаў за «глумленне з дзяржаўных сімвалаў»
2023.08.25 12:45

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў