«Грамадзянская супольнасць» ад Мінюсту будзе вырашаць праблемы ўлады, а не людзей


Міністэрства юстыцыі Беларусі 22 траўня прыняло рашэнне аб аднясенні шэрагу арганізацыяў да суб’ектаў грамадзянскай супольнасці. Вызначаныя арганізацыі атрымліваюць права на «ўзаемадзейнічанне» з дзяржавай. Старшыня Руху «За Свабоду!» Юрась Губарэвіч у студыі «Белсат» лічыць, што насамрэч гэтыя арганізацыі маюць мала агульнага з грамадзянскімі арганізацыямі.

Устаноўчы зʼезд партыі «Белая Русь», Менск, 18 сакавіка 2023 г.
Фота: БелТА

Мінюст пастанавіў, што Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Белая Русь», Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў, «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», «Беларускі саюз жанчын» і Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі з’яўляюцца «грамадзянскай супольнасцю».

Менавіта гэтыя арганізацыі будуць узаемадзейнічаць з дзяржаўнымі органамі. Іх мэтай стане, паводле Мінюсту, «забеспячэнне грамадзянскага народнага адзінства, удзел у духоўна-маральным і патрыятычным выхаванні грамадзянаў, заснаваным на культурных і духоўных традыцыях, захаванне гістарычнай праўды і памяці беларускага народу, арганізацыя канструктыўнага ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў і грамадзянскай супольнасці, накіраванага на ўмацаванне даверу да інстытутаў дзяржаўнай улады».

Hавiны
Мінюст агучыў патрабаванні да партыяў і грамадскіх аб’яднанняў для перарэгістрацыі
2023.02.24 13:24

Старшыня Руху «За Свабоду!» Юрась Губарэвіч кажа, што і раней праўладныя арганізацыі рэжым Лукашэнкі выкарыстоўваў у палітычных кампаніях. Пры гэтым, паводле палітыка, цяжка казаць пра гэтыя структуры, як пра сапраўдныя грамадскія арганізацыі. Бо грамадзянскія ініцыятывы паходзяць знізу, яны вырашаюць праблемы грамадства. А ў названых Мінюстам структураў мэта адна – быць лаяльнымі да існага рэжыму і прынцып адбору ў сябры ладзіцца ў адпаведнасці з гэтым крытэрам.

«Я не здзіўлюся, калі адныя і тыя ж асобы будуць у складзе «Белай Русі», або «БРСМ» і адначасова яны будуць у складзе вертыкалі ўлады, а таксама і ў складзе УНС. Гэта адданыя рэжыму асобы, якія пацвердзілі сваю лаяльнасць пасля падзеяў 2020 году», – каментуе Юрась Губарэвіч.

Палітык у існай сітуацыі раіць беларусам проста не варта звяртаць увагу на тое, што робіць рэжым Лукашэнкі. Паколькі створаныя ім арганізацыі фіктыўныя з моманту яго прыходу да ўлады. Той жа УНС ніколі не фармаваўся з ініцыятывы грамадзянаў.

Hавiны
Улады запланавалі распрацаванне закону аб УНС, хоць папраўкі ў Канстытуцыю яшчэ і не прынялі
2022.02.10 15:24

Тым больш, паводле Юрася Губарэвіча, праз існыя органы магчымасці ўплываць на тое, што робіць рэжым няма. Гэтага не было і да 2020 году. Рэдкія выпадкі, калі дзесьці, праз выбарчыя кампанія грамадства, апазіцыя магла рэпрэзентаваць сябе публічна. Але цяпер, кажа госць студыі «Белсату» цяпер ніхто не зможа заявіць пра свае погляды нават праз фармальныя механізмы, якія закладзеныя ў Канстытуцыі. Органы дакладна не прадстаўляюць людзей. У 2020 людзі паказалі сваю незадаволенасць, якая назапашвалася гадамі і вывела людзей на вуліцы і толькі тады рэжым пачуў беларусаў.

І пасля гэтага выказвання беларусаў улады робяць татальны кантроль.

«Лукашэнка баіцца адкрытых пярэчанняў, іншай пазіцыі, паколькі гэта яго страшэнна раздражняе. Урокі 2020 году ім не забытыя. Але патрэбна стварэнне карцінкі, ілюзія. Шмат хто з генсекаў у Савецкім саюзе ішоў падобным чынам. Але гэтым ствараецца і пастка, паколькі губляюцца ўсе рычагі для маніторынгу сітуацыі. Няма медыяў, грамадскіх арганізацыяў. Цяпер ствараецца пухір, дзе грамадства асобна, а ўлада асобна. Рана ці позна пухір прарвецца, грамадства не будзе цярпець, а ўлады не будуць ведаць, з якога боку рыхтавалася «нападзенне», кажучы словамі Лукашэнкі», – кажа Юрась Губарэвіч.

Палітык перакананы, што наступны выбух пратэсту ў Беларусі будзе нашмат большай сілы, паколькі яго патэнцыял будзе нашмат больш магутным.

Каментар
Чыноўнікі пашырылі наступ супраць нацыянальных герояў Беларусі і нацыянальнай сімволікі
2023.05.17 18:25

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў