Дзмітрый Крутой заявіў, што спецслужбы Беларусі дапамагалі расейцам злавіць тэрарыстаў


Амбасадар Беларусі ў РФ Дзмітрый Крутой заявіў журналістам, што спецслужбы Беларусі дапамагалі Расеі затрымаць падазраваных у нападзе на «Crocus City Hall».

«Актыўнае ўзаемадзеянне з учорашняга дня ажыццяўляецца паводле лініі спецыяльных службаў. Кіраўнік Камітэту дзяржаўнай бяспекі застаецца на простай сувязі са сваім калегам.

І фактычна асноўнаю задачаю мінулай ночы было не даць сысці тэрарыстам праз нашую агульную мяжу. Такая задача выкананая. Былі ўведзеныя максімальныя захады бяспекі», – цытуе БелТА амбасадара.

Раней ФСБ заявіла, што нападнікі пасля здзяйснення тэракту планавалі перайсці расейска-ўкраінскую мяжу і «мелі адпаведныя кантакты на ўкраінскім баку».

Паводле дэпутата Дзярждумы Аляксандра Хінштэйна, аўтамабіль з тэрарыстамі спынілі ў раёне вёскі Хацунь Бранскай вобласці. Выданне Astra звяртае ўвагу, што адлегласць ад вёскі да Украіны – прыкладна 153 кіламетры, а да Беларусі – 250 кіламетраў.

Hавiны
ФСБ знайшла ў тэракце 22 сакавіка «украінскі след»
2024.03.23 12:18

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў