Абстрэл крытычнай інфраструктуры Украіны і тэракт у Расеі. Фатаграфіі тыдня


Чарговы ракетны абстрэл Украіны, новае графіці мастака «Бэнксі» ў Вялікай Брытаніі, страляніна ў гандлёвым цэнтры ў Расеі, святкаванне фестывалю Холі ў Індыі – сабралі здымкі за тыдзень.

Роварыст праязджае міма аб’екта крытычнай інфраструктуры пасля расейскай атакі ў Харкаве. За ноч на 22 сакавіка Расея запусціла па Украіне больш за 60 дронаў «Shahed» і амаль 90 ракетаў розных тыпаў. Пад удар трапіла таксама дамба ДнепраГЭС. Харкаў, Украіна. 22 сакавіка 2024 года.
Фота: Yevhen Titov / AP Photo / East News
Жанчына мыецца ў забруджаных водах ракі Брахмапутра (Brahmaputra) у Сусветны дзень водных рэсурсаў у Гувахаці (Guwahati), Індыя. 22 сакавіка 2024 года.
Фота: Anupam Nath / AP Photo / East News
Туман плыве над вёскай Штэтэн (Stetten), Нямеччына. 19 сакавіка 2024 года.
Фота: Michael Probst / AP Photo / East News
Кенійка, якая зарабляе на жыццё зборам другаснай сыравіны, праходзіць міма буслоў Марабу на самай вялікай сметніцы ў Найробі, Кенія. 20 сакавіка 2024 года.
Фота: Brian Inganga / AP Photo / East News
Людзі глядзяць на новую карціну Бэнксі на сцяне ў Лондане, Вялікая Брытанія. 18 сакавіка 2024 года.
Фота: Alastair Grant / AP Photo / East News
Жыхары Буэнас-Айрэсу сядзяць на лаўцы, часткова затопленай паводкавымі водамі, выкліканымі павышэннем узроўню вады ў рацэ Плата. Буэнас-Айрэс, Аргенціна. 21 сакавіка 2024 года.
Фота: Rodrigo Abd / AP Photo / East News
Індуісцкі вернік трымае змяю каля свайго твару падчас рэлігійнай працэсіі з нагоды свята Холі. Варанасі, Індыя. 20 сакавіка 2024 года.
Фота: Niharika Kulkarni / AFP / East News
Вайскоўцы Расгвардыі ачапілі тэрыторыю ля гандлёвага цэнтру «Крокус Сіці Хол» пасля страляніны. На раніцу 23 сакавіка ўлады Расеі паведамляюць пра не менш чым 93 загінулых і не менш чым 140 параненых. Краснагорск, Расея. 22 сакавіка 2024 года.
Фота: AP Photo / East News

Андрэй Шаўчэнка belsat.eu

Стужка навінаў