Актор Купалаўскага стаўся лукашэнкаўскім міністрам


Ці хацеў бы цяпер зняцца ў расейскім серыяле і ці ганарыцца тым, што здымаўся? І ці хацеў калі-небудзь сыграць Лукашэнку ў тэатры?

Зорка Купалаўскага тэатру Алег Гарбуз не лічыць, што, працуючы ў Купалаўскім, акторы працавалі на рэжым Лукашэнкі, бо там была нейкая свабода творчасці. І акторы не былі пад такім прэсам, як цяпер.

Алег Гарбуз. Скрыншот з праграмы «Шчыра кажучы». Крыніца: БЕЛСАТ NEWS / YouTube

Адзіным адчувальным абмежаваннем было тое, што немагчыма было выбіраць рэпертуар. Што ставіць, заўсёды вызначалі наверсе. Але на што дакладна не пагадзіўся б актор, дык гэта выканаць у тэатры ролю Лукашэнкі.

«Каб акторам выконваць любую ролю, да яе трэба ставіцца не з любоўю хаця б, то хаця б з павагай, з сімпатый. А калі ты ставішся да гэтага чалавека з адназначнаю антыпатыяй, то ты проста яго не выканаеш як след. Гэта будзе, калі так можна акрэсліць, гэта будзе крыўлянне. Гэта вось тое, чым, на мой густ, займаецца Бязрукаў, хоць я не лічу яго бяздарным акторам».

Сярэдні заробак актораў Купалаўскага тэатру вагаўся ад 300 да 400 долараў у эквіваленце. Таму акторы здымаліся ў расейскіх серыялах. А цяпер пагадзіўся б Алег Гарбуз здымацца ў расейскім кіно?

Алег Гарбуз. Скрыншот з праграмы «Шчыра кажучы». Крыніца: БЕЛСАТ NEWS / YouTube

«Я цяпер не веру, што… Не можа быць непалітызаванага расейскага кіно. Мне здаецца, што ў любой працы яны цяпер вымушаныя нейкую дадаваць палітычную афарбоўку».

Хаця за адзін здымачны дзень у расейскім серыяле можна зарабіць столькі, колькі за некалькі месяцаў працы ў Купалаўскім тэатры.

Часта ў прапагандысцкіх медыях гавораць, што ў Паўла Латушкі праблемы з алкаголем. Гэта праўда?

«У Грышы Азаронка праблемы з алкаголем, а ў Паўла Латушкі з алкаголем усё добра. Ён валодае пачуццём меры і размяжоўвае ўжыванне і злоўжыванне».

Паліграф: Праўда 

Алег Гарбуз. Скрыншот з праграмы «Шчыра кажучы». Крыніца: БЕЛСАТ NEWS / YouTube

Алег Гарбуз лічыць, што на пасадзе прэзідэнта Павел Латушка справіўся б лепей, чым Святлана Ціханоўская. Чаму?

«Бо лічу, што ён проста болей падыходзіць, больш прэзентабельны для тых мэтаў, каторыя… бо ён навучаны гэтаму».

Адна з апошніх творчых працаў Алега Гарбуза – гэта роля міністра ў серыяле «Працэсы». Неўзабаве адбудзецца прэм’ера серыялу на «Белсаце». Што пра здымкі серыялу думае выканаўца ролі міністра:

«Серыял, які называецца «Працэсы». З чатырох частак складаецца гэтая гісторыя, і нечым яна аб’ядноўваецца. Мне здаецца, што ў самай лепшай я зняўся».

Прэм’ера «Працэсаў» адбудзецца 25 лістапада на YouTube-каналах «Belsat Life» і «Vot tak», таксама серыял можна будзе паглядзець у дадатку для смартфонаў (iOS і «Android») і тэлевізараў з функцыяй «Smart TV». 

Прэм’ера
Гэта «П******». Чорная камедыя пра беларускую (і не толькі) рэчаіснасць
2023.09.05 15:00

Больш адказаў на пытанні шукайце ў праграме «Шчыра кажучы» на YT-канале «Belsat News» (відэа вышэй).

 

Стужка навінаў