У Берасці закрыўся культавы рэстаран і месца для імпрэзаў «Korova»


Рэстаран «Korova» у Берасці.
Фота: @korovagrill / Facebook

Інфармацыя пра закрыццё культавага рэстарана і бара «Korova» з’явілася сёння на старонцы ўстановы ў Facebook:

«Почти 7 лет мы работали для вас, делали наш город интереснее, вкуснее, лучше. Мы знакомили вас с актуальной белорусской музыкальной сценой, экспериментировали на кухне, раскрывали двери в мир барной культуры чуточку шире, проводили сумасшедшие вечеринки, за которые не стыдно.

Но всему есть свой конец, а любой конец – это всего лишь начало чего-то нового».

Як паведамляюць нашыя крыніцы ў Берасці, былы гаспадар «Korova» (а таксама рэстарана «Mario») Кірыл Борахаў пасля падзеяў 2020 года быў вымушаны зʼехаць з Беларусі. Мінулай восенню ён прадаў абодва рэстараны, а новым гаспадаром стаў сваяк экс-кіраўніка КДБ, цяпер памочніка Лукашэнкі па Берасцейскай вобласці, Валерыя Вакульчыка. Пасля гэтага справы ў рэстаранаў пайшлі кепска, яны страцілі вялікую долю наведвальнікаў.

Hавiны
Краіны – удзельніцы Оргускай канвенцыі прынялі беспрэцэдэнтнае рашэнне аб Беларусі
2021.10.22 09:49

belsat.eu

Стужка навінаў