У папраўчай калоніі № 1 цягам апошніх тыдняў распаўсюджваецца кароста, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Ці аказваецца вязням якасная медычная дапамога і ці робяцца неабходныя захады, каб спыніць распаўсюд хваробы, невядома.
Кароста – заразнае скурнае захворванне, выклікаецца мікраскапічным паразітам – кароставым кляшчом або кароставым свербнем. Характэрныя прыкметы захворвання – сверб і сып, часта з далучэннем другасных гнайнічковых элементаў з прычыны інфікавання пры расчэсванні.
Цяпер у наваполацкай калоніі ўтрымліваецца 101 палітзняволены.
У лютым паведамлялася, што Сцяпан Латыпаў, які цяпер адбывае пакаранне ў магілёўскай турме № 4, захварэў на цынгу – хваробу, якая з’яўляецца ад нястачы вітаміну С.
Марыя Міхалевіч belsat.eu