Аблава ў Жлобіне: затрыманыя чатыры чалавекі


Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе, што АМАП затрымаў чатырох жыхароў Жлобіна.

На відэа, што былі запісаныя пад прымусам сілавікоў, трое затрыманых мужчынаў «прызнаюцца» ва ўдзеле ў пратэстах пасля выбараў 2020 году. Адзін з хлопцаў таксама распавядае, што ўдзельнічаў у назіранні за галасаваннем у 2020-м, а дзяўчына «каецца» за тое, што падпісаныя на старонку выдання «Зеркало» у Instagram.

Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», сярод затрыманых – 28-гадовы Аляксей Аўдзееў і 26-гадовая Кацярына Заічкова. Аляксей працуе на Беларускім металургічным заводзе і падпрацоўвае таргетолагам, а Кацярына зарабляе фатаграфіяй. Супраць Кацярыны завялі адміністратыўную справу, а супраць Аляксея – крымінальную.

Яшчэ адзін затрыманы – 37-гадовы Аляксандр Савіцкі. Калі верыць сацсеткам, мужчына працуе на Жлобінскай ТЭЦ. 21-гадовага Максіма Калінічэнку ў відэа сілавікоў хлопец кажа, што працуе на пуцявой машыннай станцыі №117 «Жлобін-Паўночны».

Hавiны
Дзяўчына хацела наведаць Гульні СНД, але ў яе знайшлі налепку з Пагоняй і затрымалі
2023.08.08 12:46

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў