Ціханоўская заклікала беларусаў замежжа выйсці на Чарнобыльскі шлях


Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская 21 красавіка заклікала беларусаў замежжа выходзіць у сваіх гарадах на Чарнобыльскі шлях, які адбудзецца 26 красавіка.

«Вы, напэўна, як і я – дзіцё Чарнобыля. І вы ўжо, напэўна, ведаеце, што зараз дыктатары збіраюцца размясціць у Беларусі расейскую ядравую зброю. Таму я заклікаю ўсіх, хто цяпер у фізічнай бяспецы. Палітыкі, актывісты, журналісты, прадпрымальнікі, айцішнікі, студэнты і пенсіянеры – выходзьце на акцыі 26 красавіка, у дзень чарнобыльскай трагедыі, у сваім горадзе», – заявіла Святлана Ціханоўская.

Яна адзначыла, што вялікія акцыі ўжо запланаваныя ў Вільні і Варшаве.

«Далучайцеся да акцыяў у гэтых гарадах ці арганізоўвайце іх у сваіх, каб гучна і публічна заявіць: беларусы супраць ядравай зброі», – заклікала абраная прэзідэнтка.

Агляд
10 аргументаў прапаганды за размяшчэнне ядравай зброі ў Беларусі
2023.04.21 18:43

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін 25 сакавіка абвясціў, што размяшчае тактычную ядравую зброю ў Беларусі, але пакідае яе пад кантролем Расеі. Будаўніцтва адмысловага сховішча плануюць скончыць ужо 1 ліпеня. 31 сакавіка Аляксандр Лукашэнка апраўдваў вяртанне ядравай зброі ў Беларусь тым, што ўвядзеннем санкцыяў Захад нібыта парушыў тыя гарантыі, што даваў пры вывадзе ядравай зброі з нашай краіны. Таксама Лукашэнка заявіў, што сам кантралюе расейскія войскі ў Беларусі, і дапусціў, што будзе прасіць у Пуціна не толькі тактычную, але і стратэгічную ядравую зброю.

Расейскі амбасадар у Менску Барыс Грызлоў 2 красавіка паведаміў, што ядравую зброю плануецца размясціць ля заходніх межаў Беларусі:

«Да 1 ліпеня будзе падрыхтаванае сховішча для размяшчэння тактычнай ядравай зброі, на тэрыторыі Беларусі яна будзе прысунутая да заходніх межаў нашай Саюзнай дзяржавы і будзе павышаць магчымасці гарантавання нашай бяспекі. Гэта будзе зроблена, нягледзячы ні на які шум у Еўропе і ў ЗША».

Таксама Міністэрства абароны Беларусі паведаміла, а міністр абароны РФ Сяргей Шайгу пацвердзіў, што ў Расею «дзеля практычнага рыхтавання» выправіліся разлікі ракетнага комплексу «Іскандэр-М», якім трэба «дэталёва вывучыць ужыванне тактычных ядравых боепрыпасаў».

Якуб Хруст belsat.eu

 

Стужка навінаў