Урад назваў машыны, за якія трэба плаціць высокі падатак. Шмат з іх ёсць у аўтапарку Лукашэнкі


Савет міністраў сваёй пастановай № 194 ад 20 сакавіка зацвердзіў пералік транспартных сродкаў павышанай камфортнасці. Дакумент ужо апублікаваны  на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, ён датычыць стасункаў, якія ўзніклі з 1 студзеня 2024 года.

Аўтамабіль Аляксандра Лукашэнкі.
Фота: Геннадий Можейко / kp.by

Паводле пастановы, за ўключаныя ў пералік аўтамабілі давядзецца плаціць транспартны падатак у дзесяцікратным памеры, калі з моманту іх выпуску прайшло не больш за тры гады. У дакуменце пералічаныя:

  • Audi A8 *, Q8 *, R8 *, RS6 *, RS7 *, RSQ8 *, S8 *, SQ8 *
  • Aston Martin (усе мадэлі)
  • Aurus (усе мадэлі)
  • Bentley (усе мадэлі)
  • BMW 7 *, 8 *, M5 *, M6 *, M7 *, M8 *, X6 *, X7 *, XM *
  • Bugatti (усе мадэлі)
  • Cadillac Escalade
  • Ferrari (усе мадэлі)
  • Lamborghini (усе мадэлі)
  • Land Rover Range Rover, Range Rover Sport
  • Lexus LC*, LS*, LX*
  • Maserati (усе мадэлі)
  • McLaren (усе мадэлі)
  • Mercedes-Benz AMG Е*, AMG S*, AMG SL*, AMG G*, AMG GT*, AMG GLE*, AMG GLS*, G*, GLE Coupe*, GLS*, S*, SL*, Maybach*
  • Porsche (увесь мадэльны шэраг)
  • Rolls-Royce (усе мадэлі)
  • Toyota Land Cruiser 300, Sequoia

Сёлета патрабаванне выплаты павышанага падатку датычыць арганізацыяў. Фізасобы будуць плаціць яго ў 2025 годзе.

Раней паведамлялася, што шмат марак такіх аўтамабіляў ёсць у асабістым аўтапарку Аляксандра Лукашэнкі. Напрыклад, паведамлялася, што ў яго ўваходзяць «Mercedes-Maybach Pullman Guard» коштам ад 690 тысяч еўраў, «Maybach 62» (ад 367 тысяч), «Mercedes S W221» (ад 160 тысяч), «Audi A8 II» (ад 85 тысяч), «Mercedes GL» (ад 64 тысяч). Таксама ён карыстаўся такімі машынамі, як «Rolls-Royce Phantom Coupe» коштам ад 170 тысяч еўраў. Бачылі ў яго і аўтамабілі «Tesla», «Audi A8 III», «Geely Emgrand EV» ды іншыя транспартныя сродкі.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў