У Беларусь прыехаў прэзідэнт самаабвешчанай рэспублікі Абхазія Аслан Бжанія


Напярэдадні, 20 лютага, прэзідэнт самаабвешчанай Рэспублікі Абхазія Аслан Бжанія прыбыў з візітам у Беларусь, дзе сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам, паведамляе прэс-служба Бжаніі.

Аляксандр Лукашэнка і Аслан Бжанія глядзяць выступ абхазскага танцора. Піцунда, Грузія. 28 верасня 2022 года.
Фота: apsnypress.info

Паведамляецца, што бакі «абмяркуюць пытанні двухбаковай супрацы», а пасля Аслан Бжанія працягне праграму працоўнага візіту ў Маскве.

Нагадаем, Беларусь да гэтага часу не прызнала незалежнасці Абхазіі. За выключэннем Расеі, Сірыі, Венесуэлы, Нікарагуа і Науру ўсе дзяржавы свету разглядаюць Абхазію і Паўднёвую Асецію як тэрыторыі Грузіі, якія цяпер пад расейскай акупацыяй.

У канцы верасня 2022 года Аляксандр Лукашэнка пасля сустрэчы ў Сочы з Уладзімірам Пуціным нечакана накіраваўся ў Абхазію, дзе правёў сустрэчу з прэзідэнтам непрызнанай Рэспублікі Абхазія. Паводле Лукашэнкі, абмяркоўваліся «гандлёва-эканамічныя сувязі».

Тады неафіцыйны візіт Лукашэнкі ў Абхазію прайшоў без узгаднення з Тбілісі, што выклікала асуджэнне прэзідэнта, прэм’ера і спікера парламенту Грузіі, а таксама іншых прадстаўнікоў ураду, якія назвалі гэта парушэннем міжнароднага права і двухбаковых адносінаў. Пасля гэтага МЗС Грузіі запатрабавала ад беларускага боку дадатковых тлумачэнняў, на знак пратэсту ў МЗС быў выкліканы амбасадар Беларусі ў Грузіі Анатоль Ліс.

Разбор
Лукашэнка ў Абхазіі – што гэта было? Спрабуем з экспертамі зразумець вельмі дзіўны візіт
2022.09.29 22:21

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў