У Беларусі растуць кошты на міжгародні праезд на маршрутках


Даехаць да Менску з рэгіёнаў на маршрутках стала даражэй. Некаторыя перавозчыкі паднялі цэны яшчэ ў лістападзе, іншыя падымаюць цяпер, у снежні, піша Zerkalo.io.

Маршрутнае таксі ў Менску, Беларусь. 9 сакавіка 2021 года.
Фота: Белсат

З 3 лістапада вырасла цана праезду на маршрутцы Жодзіна – Менск. Цяпер квіток каштуе 5 рублёў, на 50 капеек больш, чым раней. Таксама на гэты ж маршрут падняў кошты аўтапарк №18 «Менаблтрансу».

З Барысава ў Менск цяпер можна даехаць за 7 рублёў.

Перавозчык stolica555, які працуе на маршруце Салігорск – Менск, з 1 снежня падвысіў цану праезду да 15 рублёў. Раней кошт складаў 14 рублёў.

Кампанія «Лидская стрела» з 21 снежня падыме кошт праезду з Ліды да Менску да 15 рублёў. Гэта на 2 рублі даражэй, чым было.

Фірма «Супербус» яшчэ 23 кастрычніка падняла кошт праезду з Дзяржынску да Менску да 3 рублёў.

Разбор
Паездкі пад каўпаком. Улады будуць ведаць, хто, каго і куды вязе таксоўкаю або маршруткаю
2023.11.18 14:45

Яшчэ ўвесну 2023 года пачаліся масавыя правяранні міжгародніх маршрутак, за нелегальны перавоз пасажыраў машыны пачалі адбіраць. Улетку з’явіўся праект указу, у якім было прапанавана ўвесці для кіроўцаў таксовак новыя патрабаванні і забараніць выкарыстанне праграмаў і рэсурсаў, серверы якіх не размяшчаюцца ў Беларусі.

14 лістапада Лукашэнка склікаў нараду аб пасажырскіх зносінах, наскардзіўся на перавознікаў-«нелегалаў» і загадаў узмацніць ім пакаранні, распрацаваць жорсткія правілы і да канца года адсправаздачыцца пра вынікі.

Агляд
Пасля «наезду» на малочнікаў узяліся даіць маршрутнікаў. Што вядома аб гучных справах?
2023.11.16 08:10

КДБ амаль адразу пасля гэтага распавёў пра выкрыццё злачыннай схемы з няўлічанымі перавозкамі і ўхіленнем ад падаткаў, «дарожныя войны» між маршрутнікамі. Крымінальную справу пачалі супраць больш як 20 чалавек. Справа шматгранная: яе пачалі за нясплату падаткаў, але ўвагу акцэнтуюць на бяспецы пасажыраў, а ў дзяржаўных медыях кажуць таксама пра «сабатаж і дыскрэдытацыю ўлады» і «шантаж мясцовай улады».

Прэтэнзіі ў сілавікоў узніклі найперш да праграмы-агрэгатару квіткоў «Атлас». У сюжэце каналу «Беларусь 1» аб крымінальнай справе за ўхіленне ад выплаты падаткаў у дачыненні да буйнога інтэрнэт-агрэгатару ў сферы пасажырскіх зносінаў «Аtlasbus» – у відэа яго называюць «бандай «чорных перавознікаў», сцвярджалася, што фігуранты справы – больш за 20 абвінавачаных і падазраваных – вялі свае справы пры дапамозе «шантажу, пагрозаў, сабатажу».

Hавiны
Ухіленне ад выплаты падаткаў і 20 фігурантаў: на БТ распавялі пра справу супраць «Атласу»
2023.11.20 10:53

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў