Правяранні маршрутак падатковай інспекцыяй: Парушэнні амаль у кожнай другой


Працаўнікі Міністэрства падаткаў і збораў разам з ДАІ і Транспартнай інспекцыяй праверылі больш за 100 маршрутак, што перавозяць пасажыраў паміж гарадамі. Парушэнні знойдзеныя ў кожным другім выпадку. Пра гэта паведамляе прэсавая служба МПЗ.

Маршрутка ў Менску. Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: ТК / Белсат

Супольныя правяранні маршрутак праводзіліся з 24 лютага да 10 сакавіка 2023 года. Было праверана больш за 100 маршрутак, у якіх выявілі 66 парушэнняў. Каля 71 % ад усіх выяўленых парушэнняў прыйшлося на няправільную арганізацыю прыёму аплаты за праезд.

Паводле звестак МПЗ, дзейным заканадаўствам за парушэнне парадку прыёму сродкаў аплаты прадугледжаная адказнасць у выглядзе штрафу ад 30 да 100 базавых велічыняў (ад 1110 да 3700 рублёў). Памер штрафу залежыць ад формы гаспадарання.

Падставай для правядзення маштабных правяранняў стаў шэраг аварыяў, самая страшная з якіх – аварыя пад Смалявічамі, у выніку якой загінулі 13 асобаў. Тады маршрутка сутыкнулася з цяжкавіком.

Hавiны
Колькасць ахвяраў аварыі пад Смалявічамі вырасла да трынаццаці
2023.03.06 19:27

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў