Еўрапейскі суд адмовіўся здымаць санкцыі з «МАЗ» і «БелАЗ»


Суд Еўрапейскага звязу вырашыў не адмяняць санкцыі адносна беларускіх прадпрыемстваў «МАЗ» і «БелАЗ», а да гэтага абавязаў іх сплаціць судовыя выдаткі. Рашэнне пра гэта апублікавана на сайце суда.

Здымае мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

Еўрапейскі суд у Люксембургу выслухаў аргументы беларускіх прадпрыемстваў, але не падтрымаў іх позыў. Яны хацелі дабіцца адмены санкцыяў, пад якія абодва прадпрыемствы трапілі ў чэрвені 2021 года.

Напрыклад, «МАЗ» і «БелАЗ» прад’яўлялі тое, што нібыта ў санкцыйным спісе пазначаны не поўныя назвы заводаў, а скарочаныя і нельга было дакладна зразумець, што гаворка ідзе менавіта пра іх. Так, у іску жодзінскае прадпрыемства сцвярджала, што абрэвіятура «ААТ «БЕЛАЗ» ніколі не была афіцыйна зарэгістраваная ў Беларускім дзяржаўным рэестры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. На яго думку, такая памылка дэманструе, што ў Савету не было дастатковай інфармацыі, калі ён уключыў сваю назву ў санкцыйны спіс. Таксама суд устанавіў, што гэта не магло перашкодзіць прадпрыемствам рэалізаваць сваё права на абарону.

Акрамя гэтага «МАЗ» у абвінавачваннях заяўляў, што наогул не атрымліваў апавяшчэння аб уключэнні ў санкцыйны спіс, аднак суд устанавіў, што апавяшчэнне было адпраўлена.

Да таго прадпрыемствы настойвалі на тым, што яны не фінансуюць рэжым у Беларусі, а проста плацяць падаткі. Аднак суд прыйшоў да высновы, што абвінавачанні з’яўляюцца абгрунтаваным, паколькі прадпрыемствы ўяўляюць сабой значную крыніцу даходу для рэжыму. Таксама яны сцвярджалі, што не нясуць адказнасці за парушэнні правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства права ўладамі Беларусі.

У выніку суд пастанавіў пакінуць санкцыі ў дачыненні да «МАЗ» і «БелАЗ» у сіле. Акрамя таго прадпрыемствы павінны аплаціць судовыя выдаткі.

Гэта не першы разгляд такіх справаў. Так, у верасні суд Еўразвязу не задаволіў пазоваў беларускай IT-кампаніі «Synesis» і яе ўладальніка Аляксандра Шатрова да Рады ЕЗ з патрабаваннем зняць з іх санкцыі. Кампанія перадавала ўладам Беларусі сістэмы відэаназірання з распазнаннем асобаў. Таксама Еўрапейскі суд адмовіўся зняць санкцыі з кампаніі «Дана Астра», рэктараў ВНУ і дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, бізнесмена Аляксандра Шакуціна.

Hавiны
Набліжанага да Лукашэнкі бізнесоўца злавілі на шэрым імпарце ў Беларусь заходняй тэхнікі
2023.10.18 22:41

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў