КДБ: За два гады ў Беларусі за «здраду дзяржаве» асудзілі 45 асобаў


Кіраўнік КДБ Іван Церцель на нарадзе 20 лютага заявіў, што за 2022–2023 гады контрразведка ведамства зафіксавала 114 спроб вербавання беларусаў, сярод якіх – 37 вайскоўцаў. Пра гэта піша БЕЛТА.

Кіраўнік КДБ Іван Церцель: КДБ мае інфармацыю пра падрыхтоўку тэрактаў. Крыніца: sb.by

«Да крымінальнай адказнасці прыцягнута 45 асобаў, якія сталі на шлях здрады. За шпіёнскую дзейнасць затрымана 16 замежных грамадзянаў», – кіраўнік КДБ.

Hавiны
Інспектара мытнай службы судзяць за «здраду дзяржаве» наўпрост у СІЗА
2024.02.20 11:07

У Менскім гарадскім судзе з 10 кастрычніка 2023 года ў закрытым рэжыме судзілі трох супрацоўніках мытнай службы: Яўгена Гурыновіча, Віктара Новіка, Уладзіміра Журомскага. Агулам іх судзілі паводле васьмі артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

Апроч іншага, іх абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве», «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці», «перавышэнні службовых паўнамоцтваў», «распальванні іншай сацыяльнай варожасці», «стварэнні ці ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні». Падрабязнасці справы і прычыны пераследу праваабаронцам невядомыя. Адразу працэс вяла Дзіна Кучук, а потым яе замяніў Сяргей Хрыпач.

Цяпер жа стала вядома, што паводле гэтай справе працягнуць судзіць наўпрост у СІЗА толькі Яўгена Гурыновіча.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў